Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жуковіч.

Бары́с Мікала́евіч Жуко́віч (27 ліпеня 1874, Пружаны Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя28 чэрвеня 1938, Ленінград, РСФСР, СССР) — расейскі архівіст, гісторык-археоляг. Сын протаярэя Мікалая Жуковіча.

Барыс Жуковіч
Дата нараджэньня 27 ліпеня 1874(1874-07-27)
Месца нараджэньня Пружаны
Дата сьмерці 28 чэрвеня 1938(1938-06-28) (63 гады)
Месца сьмерці Ленінград
Месца вучобы Літоўская духоўная сэмінарыя
Санкт-Пецярбурская духоўная акадэмія
Занятак навуковец
Навуковая сфэра архіўная справа
Бацька Мікалай Жуковіч

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Навучаўся ў Жыровіцкай духоўнай вучэльні, Літоўскай духоўнай сэмінарыі, Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі (18951899), вольным слухачом наведваў Санкт-Пецярбурскі ўнівэрсытэт (1899—1901) і Санкт-Пецярбурскі археалягічны інстытут.

З 4 красавіка 1905 працаваў у канцылярыі обэр-пракурора Сьвятога Сыноду, камісіі па разборы і парадкаваньні справаў, якія захоўваліся ў архіве Сыноду. З 1906 — выкладчык гісторыі ў Васілевостраўскай гімназіі Ведамства ўстановаў імпэратаркі Марыі, з 3 лістапада 1908 — памочнік архіварыюса архіву і бібліятэкі Сьвятога Сыноду. У 1920-я — сябра камісіі па апісаньні справаў і дакумэнтаў 2 Аддзяленьня IV сэкцыі Адзінага дзяржаўнага архіўнага фонду ў Петраградзе (пасьля Ленінград).

Арыштаваны 22 сьнежня 1933 року ў Ленінградзе па справе «яўлогіеўцаў», 25 лютага 1934 прыгавораны да зьняволеньня ў папраўчым лягеры. 19 сакавіка 1938 року ізноў арыштаваны, 11 чэрвеня прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 28 чэрвеня 1938 року.

Творчасьць рэдагаваць

Склаў апісаньні II (часткова) і III (цалкам) тамоў «Апісаньня архіву заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў». III том друкаваўся па меры падрыхтоўкі з 1905, аднак выданьне было спыненае пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 року. Далейшы лёс «Апісаньня» невядомы, і за савецкім часам разбор архіву давядзецца праводзіць наноў[1].

Браў удзел у складаньні біяграфіяў некаторых заходнерускіх духоўных асобаў для «Расейскага біяграфічнага слоўніку». Аўтар «Паведамленьня пра архіў заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (Петраград, 1915).

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967: Энцыклапедычны даведнік: У 2 т. Т. 1. — Мн:, 2007.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць