Бары́савы камяні́ — манумэнтальныя помнікі эпіграфікі XII ст. на тэрыторыі Беларусі. Зь вядомых сямі вялікіх валуноў з высечанамі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози…» захаваліся тры: у Маскве ў музэі-запаведніку «Каломенскае», каля Полацкага Сафійскага сабору і ў Друі.

Барысаў камень у Полацку

Гісторыя рэдагаваць

Пачаткова Барысавы камяні былі паганскімі фэтышамі[1], аднак у 1-й трэці XII ст. на іх высеклі крыжы паводле загаду полацкага князя Рагвалода Усяславіча.

У народзе камяні захаваліся пад назвамі Барыс, Барыс-Хлебнік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Існуе шмат паданьняў пра камяні[2].

Галерэя рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Barys's boulders // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 44.
  2. ^ Дучыц Л. Барысавы камяні // Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2002. С. 88

Літаратура рэдагаваць