Бараўцы (Менскі раён)

Бараўцы́[1]вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Папярнянскі сельсавет. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад цэнтру Менску, за 3 км на ўсход ад павароту на Паперню з аўтамабільнае дарогі Р58 МенскКалачыМядзел.

Бараўцы
трансьліт. Baraŭcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Папярнянскі
Насельніцтва: 49 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223047
СААТА: 6236855016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′11″ пн. ш. 27°36′41″ у. д. / 54.03639° пн. ш. 27.61139° у. д. / 54.03639; 27.61139Каардынаты: 54°2′11″ пн. ш. 27°36′41″ у. д. / 54.03639° пн. ш. 27.61139° у. д. / 54.03639; 27.61139
Бараўцы на мапе Беларусі ±
Бараўцы
Бараўцы
Бараўцы
Бараўцы
Бараўцы
Бараўцы

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 49 чалавек
  • 1999 год — 42 чалавекі

Бараўцы і Янка Купала рэдагаваць

Сям’я Луцэвічаў пераехала сюды ў 1904 годзе зь Селішча. У 1904—1909 гадах маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч арандавала тут фальварак (ён знаходзіўся ў канцы вёскі).

  Бараўцы Луцэвiчам спадабалiся. Мясьцiна была гожая. I не такая ўжо глухая. Недалёка губэрнскi Менск. Амаль побач Астрашыцкае мястэчка. За лесам рэзыдэнцыя славутых графоў-асьветнiкаў Тышкевiчаў з мураванымi палацамi, багатым зборам карцiн вядомых мастакоў, зь сядзiбным зьвярынцам, з каталiцкай каплiчкай. Яшчэ блiжэй — Казiмiраўка, сядзiба дырэктара Менскага рэальнага вучылiшча з добрай бiблiятэкай. Ясь завёў знаёмства са сваiмi новымi бараўскiмi суседзямi. Гэта былi ўсе маладыя гаспадары, яго аднагодкi. Ясь вадзiў зь iмi на начлег коней, каратаў вечары пры вогнiшчы. Рабiў усё, што трэба па гаспадарцы.  

—Уладзімер Содаль. Тут бачу свой край…[2]

Менавіта адсюль увосень 1905 году Янка Луцэвіч пайшоў працаваць на бровар у Сёмкава. Купала прыяжджаў у Бараўцы ў 1906 годзе, калі працаваў на бровары ў Яхімоўшчыне, і ў 1907 годзе, калі быў памочнікам вінакура ў Дольным Снове. У гэты час Купала аднавіў свае сувязі з Уладзімерам Самойлам, якому паказваў свае вершы. Тут Купала напісаў драматычную паэму «Адвечная песьня» (1908) і верш «Явар» (1909). Увосень 1908 году Купала выехаў у Вільню, адкуль наведваўся ў Бараўцы. На месцы былога фальварку сёньня засталіся азярцо і калодзеж.[3]

Для турыстаў рэдагаваць

Даехаць да вёскі зь Менску можна было са сталічнага аўтавакзалу «Маскоўскі» сэзонным маршрутам.[4]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 312
  2. ^ Тут бачу свой край… Газэта «Туризм и отдых» Праверана 24 лістапада 2005 г.
  3. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Бараўцы». — C. 64
  4. ^ Расклад руху аўтобусаў Праверана 8 сьнежня 2011 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Бараўцы» / Аўтар — Ж.Дапкюнас. — C. 64.
  • Пракопчык Л. Даўгінаўскія вёрсты. Нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1977. — 160 с.
  • Содаль Ул. Тут бачу свой край. — Мн.: Полымя, 1994. — 78 с.: іл. — ISBN 5-345-00714-4

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць