Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў

«Банк інвэстыцы́йных тэхналёгіяў» (скарочана: «БІТ-Банк») — камэрцыйны банк Беларусі, які існаваў ў 2012—2022 гадох.

«Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў»
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 15 лютага 2012 (12 гадоў таму)
Заснавальнікі «Лакі Кэрэнсі» (Беларусь), «Люксроўз» (Кіпр)
Уласьнікі «Лакі Кэрэнсі» (73%), «Люксроўз» (27%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Цэнтральны раён, прасп. Машэрава, д. 76а
Закрытая 12 верасьня 2022 (1 год таму)
Ключавыя фігуры Ігар Гулеўскі (в. а. старшыні ўправы)
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі банкаўскі рахунак, грашовы перавод, уклад
Матчына кампанія «Лакі Кэрэнсі»

На 2013 год статутны фонд — 200,8 млрд беларускіх рублёў[1][2]. Акцыянэры: кампанія СТАА «Лакі Кэрэнсі» (Рэспубліка Беларусь, 72,61%), замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр, 27,39% акцыяў)[2]. Меў адзіны офіс у Менску[3]. Спыніў працу ў 2015 годзе пасьля страты дазволу на банкаўскую дзейнасьць.

Рэквізыты рэдагаваць

Юрыдычны адрас: 220035 Менск, пр-т Машэрава, 76А, пам. 3.

S.W.I.F.T. BITM BY22; УНП 807000242; БІК 153001777; АКПА 380262845000.

Мінуўшчына рэдагаваць

15 лютага 2012 году Нацыянальны банк Беларусі ўхваліў Пастанову № 55 аб рэгістрацыі «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў»[4]. Акцыянэрамі сталі замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр, 90% акцыяў), кампанія СТАА «Лакі Кэрэнсі» (Рэспубліка Беларусь, 10%)[5]. 7 чэрвеня 2013 году «Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў» атрымаў адмысловы дазвол № 33 на банкаўскую дзейнасьць. 6 траўня 2015 году ўправа Нацбанку Беларусі зацьвердзіла Пастанову № 280 «Аб прымяненьні захаду ўзьдзеяньня да ЗАТ «Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў», якой адклікала дазвол на банкаўскую дзейнасьць. 8 чэрвеня 2015 году Агульны сход акцыянэраў «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў» ухваліў рашэньне аб ліквідацыі банку. 12 верасьня 2022 году ўправа Нацбанку Беларусі зацьвердзіла Пастанову № 340 аб выключэньні «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Увеличение уставного фонда ЗАО «Бит-Банк» (рас.) Новости. ЗАТ «БІТ-Банк» (17 ліпеня 2013). Праверана 13 жніўня 2013 г.
  2. ^ а б С увеличением уставного фонда ЗАО «Бит-Банк» расширил свои возможности (рас.) Эканоміка і бізнэс. TUT.BY (13 жніўня 2013). Праверана 13 жніўня 2013 г.
  3. ^ Об отзыве лицензии ЗАО «БИТ-Банк»(недаступная спасылка)
  4. ^ Банкі, якія дзейнічаюць Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 13 жніўня 2013 г.
  5. ^ Агульная інфармацыя пра банк (рас.) Інфармацыя пра банк. ЗАТ «БІТ-Банк». Праверана 13 жніўня 2013 г.
  6. ^ БІТ-Банк выключаны з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асобаў і ІП // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 верасьня 2022 г. Праверана 12 верасьня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць