Ба́мбэрг (па-нямецку: Bamberg, у сярэдневеччы Babenberg, на бамбэрскай гаворцы франконскага дыялекту Bambärch) — горад у Нямеччыне, у фэдэральнай зямлі Баварыя, у акрузе Верхняя Франконія. Унівэрсытэцкі горад, цэнтар аднайменнага арцыбіскупства. Разьмешчаны на сямі ўзгорках, Бамбэрг мае мянушку «Франконскі Рым». Насельніцтва на 31 сьнежня 2012 году складала 70 863 чалавекі.

Бамбэрг
ням. Bamberg
Бамбэрская Старая ратуша
Бамбэрская Старая ратуша
Герб Бамбэргу
Першыя згадкі: 902
Краіна: Нямеччына
Фэдэральная зямля: Баварыя
Акруга: Верхняя Франконія
Кіраўнік: Андрэас Штарке[d]
Плошча: 54,58 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 70 863 чал.
шчыльнасьць: 1298,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +49(0)951
Паштовыя індэксы: 96047, 96049-96052
Нумарны знак: BA
Геаграфічныя каардынаты: 49°53′30″ пн. ш. 10°53′30″ у. д. / 49.89167° пн. ш. 10.89167° у. д. / 49.89167; 10.89167Каардынаты: 49°53′30″ пн. ш. 10°53′30″ у. д. / 49.89167° пн. ш. 10.89167° у. д. / 49.89167; 10.89167
Бамбэрг на мапе Нямеччыны
Бамбэрг
Бамбэрг
Бамбэрг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.stadt.bamberg.de/
Стары горад Бамбэргу
Town of Bamberg*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Выгляд на Стары горад Бамбэргу з Саборам і Рэзыдэнцыяй
Краіна Нямеччына
Тып культурны
Крытэры ii, iv
Спасылка 624
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты Каардынаты: 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д. / 49.9° пн. ш. 10.9° у. д. / 49.9; 10.9
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1993  (17 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Стары горад Бамбэргу — найбуйнейшы з найлепш захаваных гістарычных цэнтраў нямецкіх гарадоў. У 1993 годзе ён быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя рэдагаваць

Бамбэрг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладаньне роду Бабэнбэргаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабэнбэрх»). У 973 годзе імпэратар Атон II падараваў Бамбэрг свайму стрыечнаму брату Генрыху. Яго сын, Генрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбэрскага сабору. У 1430 годзе да гораду падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбурскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагодзьдзі Бамбэрг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад швэдзкіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад францускіх. Але ў пэрыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, Бамбэрг перажывае культурны росквіт. З 1802 году Бамбэрг у складзе Баварыі. У час Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бамбэрг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бамбэрг знаходзіўся ў амэрыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу і дагэтуль у горадзе разьмешчаны гарнізон арміі ЗША.

Славутасьці рэдагаваць

Эканоміка рэдагаваць

У горадзе разьвіта вытворчасьць камлектуючых для аўтамабіляў, электратэхнікі і харчовая прамысловасьць, асабліва вытвочасьць піва. Значную ролю ў эканоміцы гораду грае турызм.

Асобы рэдагаваць

Нарадзіліся ў Бамбэргу рэдагаваць

Зьвязаныя з Бамбэргам рэдагаваць

Бамбэрг у фільмах рэдагаваць

Бамбэрг служыў дэкарацыямі для шматлікіх фільмаў, сярод якіх:

Гарады-сябры рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць