Бальзамінавыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Бальзамінавыя (Balsaminaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 2 роды (Hydrocera, Impatiens [syn. Balsamina]) і каля 1000 відаў[1].

Бальзамінавыя
Impatiens glandulifera — беларускі від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадВерасакветныя (Ericales)
СямействаБальзамінавыя
Бінамінальная намэнклятура
Balsaminaceae A.Rich., nom. cons., 1822
ITIS 29180 ·

Апісаньне рэдагаваць

Травы аднагадовыя або шматгадовыя, рэдка паўхмызьнякі. Сьцеблы звычайна сакавітыя, часта ўкаранёныя ў ніжніх вузлах. Лісьце чарговае, супратыўнае або вэртыкальнае, простае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя. Чашалісьцікаў 3 (або 5). Пялёсткаў 5. Тычачак 5. Плод — непрыкметная ягада або мясістая каробачка[2].

Клясыфікацыя рэдагаваць

Да сямейства адносяць два роды:

  • Hydrocera — род водных расьлінаў, які ўключае толькі адзін від;
  • Impatiens — Бальзамін — больш за 1000 відаў.

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджаныя перш за ўсё ў Афрыцы, некаторыя віды ва ўмеранай Азіі, Эўропе і Паўночнай Амэрыцы[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Flora of China Праверана 07.11.2019 г.  (анг.)