Байцоўскі клюб (фільм)

фільм 1999 году

«Байцоўскі клюб» (па-ангельску: Fight Club) — амэрыканскі фільм 1999 году, пастаўлены рэжысэрам Дэйвідам Фінчэрам. Галоўныя ролі выканалі Брэд Піт, Эдўард Нортан і Гэлена Бонэм Картэр. Фільм заснаваны на аднайменным рамане Чака Паланіка 1996 году. Нортан выконвае ролю неназванага апавядальніка, які незадаволены сваёй працай. Ён стварае баявы клюб з прадаўцом мыла Тайлерам Дурдэнам і ўвязваецца ў адносіны зь бяздольнай жанчынай Марлай Сынгер.

Байцоўскі клюб
па-ангельску: Fight Club
Жанр флэшбэк-фільм[d], драматычны фільм[d], трылер[d], экранізацыя раману[d] і псыхалягічны фільм-трымценьнік[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Байцоўскі клюб[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джэймз Гэйгуд[d]
Вытворчасьць Regency Enterprises[d] і 20th Century Fox
Распаўсюд InterCom[d]
Дата выхаду 15 кастрычніка 1999[2], 11 лістапада 1999[3], 10 верасьня 1999[2], 10 верасьня 1999 і 1999
Працягласьць 139 хвіліна[4]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 63 000 000 $[7]
Прыбытак 101 209 702 $[8] і 37 030 102 $[8]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Кіраўнікам студыі фільм не спадабаўся, і яны перабудавалі меркаваную маркетынгавую кампанію Фінчэра, каб паспрабаваць зьменшыць чаканыя страты. Байцоўскі клюб ня здолеў апраўдаць чаканьняў студыі ў касах і атрымаў палярызаваныя водгукі крытыкаў. Кінастужка была названая адным з самых супярэчлівых твораў 1999 году, але фільм быў на слыху ў публікі. У дзесятую гадавіну выхаду фільму The New York Times назвала яго вызначальным культавым фільмам нашага часу[9].

Сюжэт рэдагаваць

Апавядальнік (Эдўард Нортан), які ёсьць спэцыялістам па адкліканьні аўтамабіляў, мае стрэс на працы і пакутуе на хранічную бессань. Каб вылечыцца, ён наведвае групы падтрымкі, прадстаўляючыся хворым. Ягоная асалода парушаецца, калі іншы самазванец, Марла Сынгер (Гэлена Бонэм Картэр), пачынае наведваць тыя ж групы. Абодва дамовіліся падзяліць групы, якія яны наведваюць, каб не замінаць адзін аднаму. У палёце дадому з камандзіроўкі апавядальнік сустракае прадаўца мылам Тайлера Дэрдэна (Брэд Піт). У рэшце рэшт, вярнуўшыся дахаты, апавядальнік выяўляе, што ягоная кватэра ёсьць зьнішчыная выбухам. Расчараваны матэрыяльнымі стратамі, ён тэлефануе Тайлеру, і яны сустракаюцца ў бары. Тайлер кажа яму, што трапіў у спажывецкую пастку. На стаянцы ён просіць апавядальніка нанесьці яму ўдар і яны б’юцца на кулаках.

Апавядальнік пераязджае ў дом Тайлера, вялікі напаўразбураны дом у прамысловай зоне. Яны працягваюць бойкі паміж сабой за барам, якія прыцягваюць усё большы натоўп мужчынаў. Бойкі перамяшчаюцца ў падвал бара, дзе мужчыны ствараюць байцоўскі клюб. Аднойчы, Марла выпіла зашмат галачкаў і тэлефануе апавядальніку па дапамогу, але той ігнаруе яе. Тым ня менш, Тайлер адпраўляецца ў ейную кватэру, каб выратаваць жанчыну. Яны пачынаюць сэксуальныя адносіны, што вельмі раздражняе апавядальніка. Тайлер папярэджвае апавядальніка, што той ніколі не павінен размаўляць з Марлай пра яго. Апавядальнік шантажуе свайго боса дзеля фінансавай падтрымкі байцоўскага клюбу і кідае працу.

У байцоўскі клюб уваходзіць больш новых чальцоў, у тым ліку Робэрт «Боб» Полсан (Міт Лоўф), чалавек з ракам яечкаў, якога апавядальнік сустрэў у групе падтрымкі. Затым Тайлер набірае чальцоў у сваю новую антыматэрыялістычную і антыкарпаратыўную арганізацыю «Праект Майгэм» без удзелу апавядальніка. Група ўдзельнічае ў дывэрсійных актах вандалізму, усё больш турбуючы апавядальніка. Пасьля таго, як апавядальнік скардзіцца, што Тайлер выключыў яго з клюбу, Тайлер раскрывае, што менавіта ён выклікаў выбух у ягонае кватэры. Калі Полсан забіваецца паліцыяй падчас чарговай дывэрсіі, апавядальнік спрабуе спыніць праект. Ён выкрывае, што Тайлер распаўсюдзіў дзейнасьць патаемнае арганізацыі на ўсю краіну. У адным з горадоў, які наведаў апавядальнік, удзельнік праекту зьвяртаецца да апавядальніка як містэр Дэрдэн, і апавядальнік губляецца. Крыху пазьней ён наведваецца, што Тайлера не існуе, і што гэта адная з аобай самога аглядальніка.

Крытыка рэдагаваць

Адразу пасьля прэм’еры фільму на 56-м міжнародным кінафэстывалі ў Вэнэцыі «Байцоўскі клюб» атрымаў рэзкія крытычныя водгукі. Некаторыя крытыкі выказвалі занепакоенасьць тым, што гэты фільм можа падбухторваць да падобных паводзінаў, як гэта адбылося зь фільмам «Мэханічны апэльсын» у Вялікабрытаніі амаль тры дзесяцігодзьдзі да таго[10]. Пасьля выхаду фільму ў кінатэатрах газэта The Times паведамляла, што фільм закрануў нэрву мужчынскае псыхікі, і, што фільм атрымаў шырокі розгалас у суьсьветных СМІ[11].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ (not translated to en-us) Such a Very Long Way From Duvets to Danger (амэр. анг.) / пад рэд. (not translated to en-us)(untranslated), New York City: New York Times Company, (untranslated), 1999. — 443000 экз. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  2. ^ а б Fight Club (1999): Release Info (анг.) — 1990.
  3. ^ Fight Club (ням.)
  4. ^ Fight Club (1999): Technical Specifications (анг.) — 1990.
  5. ^ а б каталёг кінафільмаў АКІ
  6. ^ а б filmportal.de — 2005.
  7. ^ Fight Club (анг.) — 1999.
  8. ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  9. ^ «Forget Rule No. 1: Still Talking About 'Fight Club'». The New York Times.
  10. ^ Gritten, David (September 14, 1999). «Premiere of Fight Club leaves critics slugging it out in Venice». The Ottawa Citizen.
  11. ^ Christopher, James (September 13, 2001). «How was it for you?». The Times. UK.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць