Базыліка Марыяцэлю

Базыліка Марыяцэ́лю — каталіцкі храм, які мае статус помніка архітэктуры, у горадзе Марыяцэль, які знаходзіцца ў Штырыі (Аўстрыя). Базыліка вядомая як месца захоўваньня драўлянай фігуркі Багародзіцы, якую называюць «Вялікая Маці Аўстрыі» і якая ўшаноўваецца як нацыянальная сьвятыня. Царква носіць ганаровы тытул «малая базыліка» і зьяўляецца галоўным месцам каталіцкіх паломніцтваў і турыстаў у Аўстрыі.

Базыліка Марыяцэлю