Бажэна Немцава

чэская пісьменьніца

Бажэна Немцава (па-чэску: Božena Němcová; 5 лютага 1820, Вена — 22 студзеня 1862, Прага) — чэская пісьменьніца.

Бажэна Немцава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 4 лютага 1820(1820-02-04)[1][2][3][…]
Памерла 21 студзеня 1862(1862-01-21)[2][3][4][…] (41 год)
Пахаваная
Бацькі Ёган Панкль[d]
Terezie Panklová[d]
Сужэнец Josef Němec[d]
Дзеці Карал Немец[d], Theodora Němcová[d], Jaroslav Němec[d] і Hynek Němec[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка, дзіцячая пісьменьніца, зьбіральніца казак, рэдактарка, нацыянальная абуджальніца, публіцыстка
Мова чэская мова[3][8][9] і нямецкая
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Улетку 1820 року Баженіна маці Тэрэза Новатна выйшла замуж за Ёгана Панкла і зьмяніла прозьвішча сваё і дачкі. У наступным годзе сям’я пераехала ў Раціборжыцы, дзе жыла Бажэніна бабуля — Магдалена Новатна, што мела на яе вялікі ўплыў.

У 1826—1833 навучалася ў школе ў Чэскіх Скаліцах.

У 1837 па настаяньні бацькоў выйшла замуж за Ёзэфа Немца (1805—1879), падатковага інспэктара. Па характары службы Немец часта пераводзіўся ў іншыя месты, і сям’я была вымушаная пераяжджаць увасьлед. Шлюб ня стаў шчасьлівым. У 1840 Бажэна лекавалася ў доктара Ё. Чэйкі, зь якім пасябравалала; ён пазнаёміў Бажэну з патрыятычно настроенымі пісьменьнікамі. У наступным годзе пераехала ў Прагу.

У 1843-47 роках сям’я жыла ў Домажліцах, дзе пад уплывам Вацлава Болеміра Небескага і Карэла Яраміра Эрбэна пачала пісаць па-чэску. Першым ейным творам быў верш «Чэскім жанчынам» (1843). Напісаўшы яшчэ некалькі вершаў, Нямцова перайшла на прозу. Асаблівае месца ў ейнай творчасьці гэтага пэрыяду сталі публіцыстычныя «Карціны домажліцкіх ваколіцаў» (1845—1846) і «Народныя казкі ды пераказы» (ч. 1-7, 1845-47).

У 1848 року Ёзэфа Немца абвінавацілі ў сувязях з рэвалюцыянэрамі, і начальства пачало пераводзіць яго зь места ў места, пакуль у 1850 року ня выслала ў Вугоршчыну. Нямцова з чатырма дзецьми пераехала ў Прагу, дзе адразу ўвайшла ў кола патрыятычных літаратараў. У 1851 року пабывала зь дзецьмі на курорце ў Чэскім Тршэбаве, а ў 1852 накіравалася да мужа ў Вугоршчыну, спадарожна адведаўшы Славаччыну і пакінуўшы пра гэта дарожныя нататкі. У наступныя гады зьдзейсьніла яшчэ колькі падарожжаў у Вугоршчыну.

 
Помнік у Празе

У 1853 року Ёзэфу Немцу зьнізілі заробак напалову, а неўзабаве звольнілі. Нямцова зьвярталася па дапамогу да праскіх сяброў, але часта беспасьпяхова. Гэта, а таксама сьмерць сына Гінэка яшчэ больш абвастрыла ўзаеміны пары. Ёзэф Немец нават падаў заяву на развод, але пасьля адклікаў яе. У гэтым самым годзе Немцава напісала апавяданьне «Барушка», у 1855 — «Карла» і «Сёстры», а таксама аповесьць «Бабуля», што стала ейным найпапулярнейшым рэалістычным творам, і аповесьць «Горная вёска», якую сама Немцава лічыла сваім найлепшым творам.

Сям’я ў гэты час жыла на Рэйкавай вуліцы, а пасьля пераехала на вуліцу На слупе (цяпер на абодвух будынках мэмарыяльныя дошкі).

Немцава пазнаёмілася з рэдактарам газэты «Мараўскія навіны» Францішкам Клацалем, які публікаваў ейныя творы, і сёстрамі Ротавымі (Каралінаю Сьветлаю ды Сафіяю Падліпскаю).

Найяскравейшымі творамі гэтага пэрыяду сталі «Дзікая Бара» (1856), «Харошы чалавек» (1858), «Будыначак у гарах» (1858), «У замку й каля замку» (1858), «Славацкія казкі» (1857—1858), што сабрала ды пераклала Немцава, і апавяданьне «Пан настаўнік», які стаў ейным апошнім творам.

Увосені 1861 року пакінула мужа і паехала ў Літамышль, але хвароба й фінансавыя праблемы змусілі яе вярнуцца назад. 22 студзеня 1862 памерла ў сваёй праскай хаце «Каля трох ліпаў» на Прыкопе. Пахаваная на Вышаградзкіх могілках.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Božena Němcová // filmportal.de — 2005.
  2. ^ а б Božena Němcová // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ а б в Wurzbach D. C. v. Němeć, Beatrix (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 20. — S. 172.
  5. ^ а б Blumesberger S. Němcová, Božena // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen (ням.) — 2014. — Т. 2. — S. 802—804. — ISBN 978-3-205-78552-1
  6. ^ Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno
  7. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
  8. ^ Němcová, Božena // CONOR.SI
  9. ^ Немцова Божена // ПроДетЛит (рас.) — 2019.