Багушэўск

мястэчка ў Беларусі

Багушэ́ўск[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Песачанкі. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Багушэўскага сельсавету Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці, . Насельніцтва на 2018 год — 2548 чалавек[1]. Знаходзіцца за 38 км на ўсход ад Сянна. Чыгуначная станцыя Багушэўская на лініі Віцебск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Сянном, Віцебскам, Воршай[3].

Багушэўск
трансьліт. Bahušeŭsk
Герб Багушэўску Сьцяг Багушэўску


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Сеньненскі
Сельсавет: Багушэўскі
Насельніцтва: 2548 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2135
Паштовы індэкс: 211510
СААТА: 2244817905
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°50′36″ пн. ш. 30°12′44″ у. д. / 54.84333° пн. ш. 30.21222° у. д. / 54.84333; 30.21222Каардынаты: 54°50′36″ пн. ш. 30°12′44″ у. д. / 54.84333° пн. ш. 30.21222° у. д. / 54.84333; 30.21222
Багушэўск на мапе Беларусі ±
Багушэўск
Багушэўск
Багушэўск
Багушэўск
Багушэўск
Багушэўск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва рэдагаваць

Тапонім «Багушэўск» утварыўся ад прозьвішча ўладальніка гэтых мясьцінаў пана Багушэўскага, які згадзіўся перадаць частку зямлі пад станцыю, але пры ўмове, што яна атрымае назву ў гонар ягонай жонкі — Багушэўская. У сваю чаргу населены пункт каля станцыі атрымаў назву Багушэўск. Сам Д. Багушэўскі памёр у 1903 годзе і пахаваны ў в. Худалеі пад Багушэўскам.

Гісторыя рэдагаваць

Першыя жыхары пачалі сяліцца ў гэтай мясцовасьці, дзякуючы «каплічцы Макавея». Каля гэтай каплічкі праходзіла дарога Сянно — Віцебск. У час царкоўных сьвятаў зь Серакаротні да каплічкі прыязджаў сьвятар і на набажэнствы зьбіралася многа сялянаў з навакольных вёсак. Некалькі прадпрыймальных людзей надумалі пасяліцца тут, каб весьці гандаль: Забароўскі адкрыў карчму, Гозін — заезны дом (гатэль разам з бакалейнай крамай), Рэут — краму. Іх можна лічыць заснавальнікамі Багушэўску. Пазьней тут пасяліліся Ландзёнак, Кулік, Кац, Крывашэеў.

Упершыню Багушэўск ўпамінаецца ў XIX ст. як фальварак. У 1854—1884 гадох у фальварку працаваў бровар; галоўным піваварам быў латыш Рэўт.

У 1901 годзе з пабудовай чыгункі Віцебск — Жлобін зьявілася чыгуначная станцыя Багушэўская, вакол якой вырасла мястэчка. У 1915 годзе ў мястэчку збудавалі лесапілку, пачала дзейнічаць сынагога; працавалі 2 фэльчары.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Багушэўск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Багушэўск вярнулі БССР, дзе 17 ліпеня таго ж году ён стаў цэнтрам раёну (існаваў да 1931 году). На 1933 год у Багушэўску працавалі ільнозавод, кузьня прамысловай арцелі, швацкая майстэрня, мэблевая фабрыка, смоларцель «1-е Траўня», вінзавод (створаны да рэвалюцыі). У 1935 годзе Багушэўск зноў стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе ён атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У Другую сусьветню вайну зь ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 году Багушэўскі знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1960 годзе ў зьвязку зь ліквідацыяй Багушэўскага раёну мястэчка ўвайшло ў склад Сеньненскага раёну. 8 жніўня 2013 году мястэчка Багушэўск і Багушэўскі сельсавет аб’яднаныя ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з цэнтрам у Багушэўску[4].

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1990 год — 5 тыс. чал.[5]; 1999 год — 3688 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 3660 чал.; 2006 год — 3,2 тыс. чал.; 2008 год — 3,1 тыс. чал.; 2009 год — 3133 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 2598 чал.[7]; 2017 год — 2563 чал.[8]; 2018 год — 2548 чал.[1]

Інфраструктура рэдагаваць

У Багушэўску працуюць 2 сярэднія і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, народны тэатар, пошта, АТС. У пачатку 1990-х гадоў у Багушэўску збудавалі царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У мястэчку разьмяшчаецца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця і абласная сухотная лякарня.

Забудова рэдагаваць

Вуліцы і пляцы рэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Гарбунова вуліца Вакзальная вуліца[9]

Эканоміка рэдагаваць

У Багушэўску працуюць мэблевая фабрыка, лясная гаспадарка, леспрамгас, ільнозавод, акцыянэрнае таварыства «Багушэўскмэбля», пашывачны і кандытарскі цэхі, камбінат побытавага абслугоўваньня.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

За 5 км на поўдзень ад Багушэўску пачынаецца Цёмная пушча, у самім мястэчку захаваліся старыя юдэйскія могілкі.

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 414
  3. ^ Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. С. 432.
  4. ^ «Об объединении Богушевского сельсовета и городского поселка Богушевск, имеющих общий административный центр». Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 2013 г. № 347 (рас.)
  5. ^ Багушэўск // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 277.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Кузнецова А. Улица Вокзальная 16, Мое местечко

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Багушэўсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў