Багдановіч

горад у Расеі

Багдано́віч (па-расейску: Богданович) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Багдановіцкага раёну Сьвярдлоўскай вобласьці. Насельніцтва 32,3 тыс. чал. (2005). Горад разьмешчаны на рацэ Кунара (правы прыток Пышмы), за 99 км на ўсход ад Екацерынбургу.

Герб гораду

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваны ў 1885 годзе як станцыя другой клясы Уральскай чыгункі. Назву атрымаў у гонар генерал-лейтэнанта Яўгена Багдановіча. Мае статус гораду з 1947 году.

Эканоміка рэдагаваць

Чыгуначны вузел на Екацерынбург, Цюмень, Чэлябінск, Сяроў. У горадзе дзейнічаюць завод вогнетрывалых вырабаў, шпалапрапітачны завод, мясакамбінат, малочны завод, камбікормавы завод і камбінат будаўнічых матэрыялаў.

Асобы, зьвязаныя з горадам рэдагаваць