Багданаўскі сельсавет (Валожынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Багда́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Багданаў.

Багданаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Багданаў
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Дата скасаваньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
  • 1477 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

16 ліпеня 1954 году створаны ў складзе Валожынскага раёну Маладэчанскай вобласьці.

26 ліпеня 1957 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Ластаянцаўскага сельсавету.

20 студзеня 1960 году сельсавет далучаны да Іўеўскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет далучаны да Валожынскага раёну (за выключэньнем 24 населеных пунктаў).

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — пасёлак Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Букаты, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзясятнікі, Доўкневічы, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масьцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Пярхайлы, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Тракуціха, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына — перададзеныя ў склад Вішнеўскага сельсавету[1].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць