Баброўнікі (гісторыя)

Бабро́ўнікі — адна з катэгорыяў сялянаў-слугаў у часы існаваньня Вялікага Княства Літоўскага, якія адносіліся да г.зв. прамыславікоў[1].

Гісторыя рэдагаваць

 
Колба з бабровай бруёй.

Асноўнай павіннасьцю сялянаў, якія належалі да катэгорыі баброўнікаў, зьяўлялася здабыча баброў, г.зв. бабровай бруі — асаблівае вадкасьці, якая выпрацоўваецца ў баброў у спэцыяльных органах, разьмешчаных ля анальнай адтуліны, а таксама ахова бабровых гонаў. Вадкасьць баброў мела выкарыстаньне як сродак ад боляў у жываце, падагры, глухаты[2]. Уласна бабёр выкарыстоўваўся, у прыватнасьці, для атрыманьня поўсьці, якая выкарыстоўвалася для вырабу адзеньня й дарагіх шапак. Шапкі насілі, напрыклад, сэнатары Рэчы Паспалітай.

За сваю працу баброўнікі звычайна атрымоўвалі падчарэўе цела або кожнага пятага цэлага бабра[3], падпарадкоўваліся асаблівым шляхетным службоўцам[3].

Паколькі баброўнікі валодалі зямельнымі надзеламі, гэтая катэгорыя сялянаў таксама мела віннасьці ў відзе чыншу, талакі, гвалтаў і дзякла.

У падняпроўскіх воласьцях бабровыя ўгодзьдзі (гоны) знаходзіліся ў выкарыстаньні сялянаў-даньнінікаў, якія плацілі за гэтае выкарыстаньне даніну абшарнікам бабровай поўсьцю або грашыма.

Бабровыя гоны згадваюцца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Ягоныя палажэньні прадугледжвалі вызначаныя штрафы за нанясеньне шкоды бабрам[4].

У XVIII ст. праз драпежнае вынішчэньне баброў промысел страціў рэнтабэльнасьць, і катэгорыя баброўнікаў зьнікла, зьліўшыся зь іншымі катэгорыямі сялянаў[3].

Тапаніміка рэдагаваць

На цяперашні час у Беларусі знаходзіцца вызначаная колькасьць вясковых населеных пунктаў з назвай Баброўнікі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Крестьянские повинности (рас.) Gistoryja.Ru. Праверана 4 студзеня 2014 г.
  2. ^ Алесь Белый. Бобр — скромный символ страны. — imagebelarus.by.
  3. ^ а б в Родныя Вобразы / Этнічны Слоўнік / Баброўнікі(недаступная спасылка)
  4. ^ Статут ВКЛ 1588 г. Артыкулъ 9. О бобровые гоны // Розделъ десятый. О пущу, о ловы, о дерево бортное, о озера и сеножати. — 1588.