Бабковы ліст

прыправа

Ліст бабко́ў, ля́ўравае лі́сьце — сушанае лісьце ляўра шляхетнага (Laurus nobilis), ужыванае ў кулінарыі як спэцыя. Паходзіць зь міжземнаморскага рэгіёну.

Бабковы ліст
Клясыфікацыя

Прымяненьне рэдагаваць

Добра высушанае бабковае лісьце мае сьветла-зялёны колер і вельмі пахкі водар.

У першыя стравы ліст бабкоў дадаюць за 5 хвілінаў да сканчэньня гатаваньня, у другія — за 10 хвілінаў. Па сканчэньні прыгатаваньня ліст бабкоў выдаляюць са стравы, каб яна не прагоркла. Парашок лісьця бабкоў дадаюць у гатовыя соўсы, тэмпэратура якіх ня мусіць перавышаць 40 °C. Дадаюць ліст бабкоў таксама ў марынады.

Акрамя харчовага прымяненьня, валодае таксама заспакойвальнымі, мачагоннымі і процігіпэртанічнымі ўласьцівасьцямі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Бабковы лістсховішча мультымэдыйных матэрыялаў