Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе

Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе[2] (па-малдаўску: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria[3], па-ўкраінску: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я, па-расейску: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье) — фармальна існая ў сыстэме адміністрацыйнага дзяленьня Малдовы аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, разьмешчаная ўздоўж усходняга берага ракі Днестр на частцы тэрыторыі, кантраляванай непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай. Была заснаваная законам № 173 ад 22 ліпеня 2005 году «Аб асноўных палажэньнях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя)» [2].

Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе
па-малдаўску: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria
па-ўкраінску: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я
па-расейску: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье
Агульныя зьвесткі
Краіна Малдова
Статус аўтаномная тэрытарыяльная адзінка Малдовы[d]
Найбольшы горад Тыраспаль
Мовы ва ўжытку малдаўская, украінская, расейская[1]
Нацыянальны склад малдаване, украінцы, расейцы і іншыя
Канфэсійны склад праваслаўе
Месцазнаходжаньне
Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 MD-SN
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Тэрыторыі, якія аспрэчваюцца ПМР, але знаходзяцца пад кантролем малдаўскіх уладаў, у гэтае азначэньне не ўключаюцца, яны належаць да Дубасарскага, Каўшанскага і Новааненскага раёнаў Малдовы. Таксама са складу ўтварэньня выключаны муніцыпій Бэндэры, але ўваходзіць муніцыпій Тыраспаль.

Паводле Закону аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сыстэме Рэспублікі Малдова 2001 году[4] (дадатак 5) у склад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак левабярэжжа Днястра, якім могуць быць нададзены асаблівыя формы і ўмовы аўтаноміі, уваходзяць 147 населеных пунктаў. У тым ліку: 1 муніцыпій (Тыраспаль), 9 гарадоў, 2 населеныя пункты, якія ўваходзяць у склад гарадоў, 69 сёлаў і камун, у склад якіх уваходзяць 135 населеных пунктаў.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць