Аўдронюс Ажубаліс

летувіскі журналіст і палітык

Аўдро́нюс Ажуба́ліс (па-летувіску: Audronius Ažubalis; нар. 17 студзеня 1958, Вільня, Летувіская ССР) — летувіскі журналіст, дзяржаўны дзяяч, Міністар замежных справаў Летувы (2010—2012).

Аўдронюс Ажубаліс
Audronius Ažubalis
Міністар замежных справаў Летувы
11 лютага 2010 — 13 сьнежня 2012
Прэзыдэнт: Даля Грыбаўскайце
Прэм’ер-міністар: Андрус Кубілюс
Папярэднік: Вігаўдас Ушацкас
Наступнік: Лінас Антанас Ліцкявічус
Дэпутат Сойму
1996 — 2000
2004 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 студзеня 1958
Вільня, Летувіская ССР
Партыя: Зьвяз Айчыны — Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Крыжа зямлі Марыі II клясы
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Аўдронюс Ажубаліс скончыў сярэднюю школу імя Антанаса Венуоліса ў Вільні (1976). Адлічаны з другога курсу гістарычнага факультэту Віленскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту за сувязь зь летувіскай Хэльсынскай групай. У 1977—1979 роках служыў у войску.

У 1979—1988 роках працаваў у Летувіскім дзяржаўным камітэце па справах выдавецтваў, друку і кніжнага гандлю, Летувіскім навукова-мэтадычным цэнтры культуры, Летувіскім дзяржаўным камітэце тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, Летувіскім рэспубліканскім агенцтве па пракаце кінафільмаў. У 1989 завочна скончыў факультэт журналістыкі Віленскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1989—1990 роках працаваў карэспандэнтам газэты Саюдзісу «Atgimimas» («Адраджэньне»). У 1990 цягам шасьці месяцаў вывучаў палітыку і эканоміку ў Сусьветным інстытуце прэсы Макалестэрава коледжа (ЗША).

У 1990—1992 быў прадстаўніком па сувязях з прэсай старшыні Вярхоўнага Савету Вітаўтаса Ландсбэргіса. У 1991—1993 займаў пасаду загадчыка Цэнтру інфармацыі й аналізу Вярхоўнага Савету (Аднаўленчага Сойму).

У 1993 року заснаваў першы ў Летуве кансультацыйны цэнтар па сувязях з грамадзкасьцю, якіі кіраваў да лістапада 1996 року. У 1996 быў абраны ў Сэйм Летувіскай Рэспублікі. Падчас дэпутацтва займаў пасады старшыні Камітэту замежных справаў, намесьніка старшыні Камітэту па эўрапейскіх справах. Сябар Партыі кансэрватараў Летувы «Зьвяз Айчыны» (цяпер — Зьвяз Айчыны — Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты) з 1998 року.

У 1998—2000 адначасна зьяўляўся прэзыдэнтам Летувіска-Брытанскай гандлёвай палаты. Пасьля сканчэньня дэпутацкага тэрміну быў генэральным дырэктарам грамадзкай установы «Цэнтар перакладаў, дакумэнтацыі ды інфармацыі» пры канцылярыі Ўраду Летувіскай Рэспублікі (2001—2004), прэзыдэнтам Нацыянальнай асацыяцыі выдаўцоў часопісаў (2001—2003).

У лістападзе 2004 року зноў абраны ў Сэйм, у 2008 пераабраны; стаў старшынём Камітэту замежных справаў.

11 лютага 2010 прызначаны міністрам замежных справаў Летувы. У 2011 старшыняваў у АБСЭ як прадстаўнік Летувы.

У 2012 року абраны ў Сэйм, пераабраны ў 2016.

Валодае ангельскай і маскальскай мовамі.

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Сям’я рэдагаваць

Жанаты, мае двух дачок.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аўдронюс Ажубаліссховішча мультымэдыйных матэрыялаў