Аўгуст Эміль Фельдарф

А́ўгуст Эмі́ль Фе́льдарф (па-польску: August Emil Fieldorf), псэўданім Ніль (польск. Nil; 20 сакавіка 1895, Кракаў — 24 лютага 1953, Варшава) — дзяяч польскага падпольля, генэрал брыгады Войска польскага ў міжваеннай Польшчы, арганізатар і камандзір Кэдыву Арміі краёвай, намесьнік галоўнакамандуючага АК, кіраўнік арганізацыі NIE.

Аўгуст Эміль Фельдарф
August Emil Fieldorf
20 сакавіка 189524 лютага 1953
Помнік генэралу Фельдарфу ў Кракаве
Мянушка Ніль
Месца нараджэньня
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Кракаў
Месца сьмерці Сьцяг Польшчы Варшава
Род войскаў сухапутныя
Гады службы ад 1914
Званьне
брыгадны генэрал
Камандаваў камандзір Кэдыву (АК)
намесьнік галоўнакамандуючага АК
кіраўнік NIE
Бітвы/войны I сусьветная вайна
польска-савецкая вайна
Беластоцкая бітва
II сусьветная вайна
Верасьнёўская кампанія
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Мэдаль Незалежнасьці
Мэдаль Незалежнасьці
Крыж Мужных (чатырохразовы)
Крыж Мужных (чатырохразовы)
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Крыж Заслугі Войскаў Сярэдняе Літвы
Крыж Заслугі Войскаў Сярэдняе Літвы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў мужчынскую школу імя сьв. Мікалая і I мужчынскую сэмінарыю ў Кракаве. У 1910 далучыўся да «Стральца», скончыў у ім падафіцэрскую школу.

6 жніўня 1914 запісаўся дабраахвотнікам у Польскія легіёны і вырушыў на расейскі фронт, дзе служыў намесьнікам камандуючага зьвязу пяхоты. У 1916 павышаны да сяржанта, а ў 1917 скіраваны ў афіцэрскую школу. Пасьля прысягавага крызісу уключаны ў склад імпэратарскага і каралеўскага войска і пераведзены на італьянскі фронт. Здэзэртаваў і ў жніўні 1918 запісаўся ў Польскую вайсковую арганізацыю ў родным Кракаве.

Ад лістапада 1918 ў шэрагах Войска польскага, сьпярша камандзір зьвязу, а з сакавіка 1919 — кулямётнай роты ў 1-м пяхотным палку легіёнаў[1]. У 1919—1920 роках удзельнічаў у віленскай кампаніі. Па выбуху польска-савецкай вайны у рангу камандзіра роты браў удзел у тым ліку ў вызваленьні Дынабургу, Жытоміру, у кіеўскай выправе і Беластоцкай бітве.

У 1919 ажаніўся зь Янінай Кабылінскай, зь якой мелі дачок Крыстыну і Марыю.

1 студзеня 1928[1] атрымаў званьне маёра і быў пераведзены ў 1-ы пяхотны полк лёгіёнаў на камандзіра батальёну, а ў 1931 стаў намесьнікам даводца гэтага палку[1]. Рокам пазьней атрымаў званьне падпалкоўніка. У 1935 прызначаны даводцам самастойнага батальёну «Трокі» ў складзе палку «Вільня» Корпусу аховы памежжа. У 1936 быў камэндантам Польскай акругі Стралецкага зьвязу ў Францыі[1].

У сакавіку 1938[1] прызначаны камандзірам 51-га палку крэсавых стральцоў імя Джузэпэ Гарыбальдзі ў Беражанах. Пасьля разьбіцьця 12-й дывізіі пяхоты, у складзе якое знаходзіўся полк, у цывільным убраньні дабраўся да Кракава. Адтуль спрабаваў выехаць у Францыю, аднак на славацкай граніцы быў затрыманы і інтэрнаваны ў кастрычніку 1939. Празь некалькі тыдняў уцёк зь лягеру і праз Вугоршчыну перайшоў на захад, дзе далучыўся да стваранага польскага войска.

У Францыі скончыў штабныя курсы і 3 траўня 1940[1] быў падвышаны да званьня палкоўніка. Пасьля капітуляцыі Францыі прыбыў у Ангельшчыну[1]. Неўзабаве быў вылучаны польскім урадам першым эмісарам Ураду і Галоўнакамандуючага ў краіну. 17 ліпеня 1940 выехаў зь Лёндану праз Афрыку, Стамбул, Бялград, Будапэшт, у Варшаву трапіў 6 верасьня[1]. Падчас гэтага падарожжа на самалёце перасякаў раку Ніл, таму ўзяў сабе псэўданім Ніль.

Сьпярша дзейнічаў у варшаўскім Зьвязу ўзброенай барацьбы, а ад 1941 у Вільні і Беластоку. У жніўні 1942 быў прызначаны даводцам Кэдыву Арміі краёвай, на гэтай пасадзе служыў да лютага 1944 року. Выдаў загад на ліквідацыю генэрала СС у Варшаве Франца Кучэры.

У красавіку 1944 Фельдарфу было даверанае стварэньне і кіраваньне глыбока закансьпіраванай арганізацыяй «Незалежнасьць» (польск. Niepodległość) з крыптонімам NIE, кадравага аддзелу Арміі краёвай, плянаванага для дзеяньняў ва ўмовах савецкай акупацыі. 28 верасьня 1944, неўзабаве перад сканчэньнем Варшаўскага паўстаньня, быў прызначаны генэралам брыгады. У кастрычніку 1944 стаў намесьнікам галоўнакамандуючага Арміі краёвай генэрала Леапольда Акуліцкага[2] і займаў пасаду да 19 студзеня 1945[3].

7 сакавіка 1945 быў арыштаваны НКВД у Мілянуўку пад фальшывым імем Валенты Гданіцкі, і, неапазнаны, быў перасланы ў лягер у Рамбэртаве[3], адкуль 21 сакавіка вывезены[3] на Ўрал. Перабываў у трох працоўных лягерох: Бярозаўка, Ступіна і Гудзякова[3]. Па адбыцьці пакараньня ў кастрычніку 1947 вярнуўся ў Польшчу і пасяліўся пад фальшывым імем у Белай. Кансьпірацыйнай дзейнасьцю болей не займаўся. Мешкаў пэўны час у Варшаве і Кракаве, урэшце асеў у Лодзі на цяперашняй вуліцы Адама Прухніка.

Пасьля абвяшчэньня амністыі ў лютым 1948 року зьявіўся ў лодзкі ваенкамат і паведаміў сапраўднае імя і званьне, аднак нягледзячы на гэта, быў пастаўлены на вайсковы ўлік як Валенты Гданіцкі. У чэрвені зьвярнуўся да міністра нацыянальнай абароны з просьбай пра ўрэгуляваньне дачыненьня да вайсковай службы. Зварот падпісаў уласным імем і прозьвішчам. У кастрычніку 1950 спаткаўся з генэралам Густавам Пашкевічам, тагачасным дырэктарам Вайсковага бюро Міністэрства лясьніцтва, а перад вайною і ў часе Верасьнёўскай кампаніі — даводцам 12-й дывізіі пяхоты. Ад яго атрымаў пацьверджаньне праходжаньня вайсковай службы ў ваенны час, і з гэтым дакумэнтам 10 лістапада 1950 зьявіўся ў лодзкі ваенкамат. Па выхадзе зь яго быў арыштаваны супрацоўнікамі дзяржаўнай бясьпекі, перавезены ў Варшаву і ўзяты пад арышт. Пазьней абвінавачаны ў выданьні загадаў на ліквідацыю Арміяй краёвай савецкіх партызанаў. Нягледзячы на катаваньні, Фельдарф адмовіўся ад супрацоўніцтва з Управай бясьпекі.

На сфабрыкаваным працэсе, у якім былі прадстаўленыя паказаньні падначаленых генэрала Фельдарфа, выбітыя падчас сьледзтва ў УБ, — маёра Тадэвуша Гжмялеўскага «Ігара» і палкоўніка Ўладыслава Лінярскага «Мсьціслава», 16 красавіка 1952 ён быў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне. 20 кастрычніка 1952 Найвышэйшы суд на патаемным пасяджэньні без прысутнасьці асуджанага на падставе толькі прадстаўленых дакумэнтаў, зацьвердзіў вырак[4][5]. Прысуд быў выкананы 24 лютага 1953 року а 15:00 у вязьніцы Варшава-Макотаў на вул. Ракавецкай.

Месца пахаваньня цела Эміля Фельдарфа шмат рокаў было невядомым. У красавіку 2009 зьявілася інфармацыя, што працаўнікі ІНП здолелі высьветліць месцазнаходжаньне труны. Імаверна, цела генэрала пахаванае на Павонзках, непадалёк ад сымбалічнае труы, усталяванае для ўшанаваньня ягонай памяці.

У ліпені 1958 Генэральная пракуратура пастанавіла спыніць сьледзтва з прычыны адсутнасьці доказаў віны. У сакавіку 1989 Эміль Фельдарф быў рэабілітаваны.

Памяць рэдагаваць

 
Памятная дошка ў Лодзі

У 1972 року ўсталяваны помнік на сымбалічнай магіле генэрала Фельдарфа.

Помнікі ўсталяваныя ў Варшаве, Аполі, Кракаве, Серпцу[6].

У 2009 року выйшаў біяграфічны фільм рэжысэра Рышарда Бугайскага «Генэрал Ніль»[7].

Узнагароды рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е ё ж Zbigniew Mierzwiński. Generałowie II Rzeczypospolitej. — Warszawa: Wydawnictwo Polonia, 1990. — С. 86. — ISBN 83-7021-096-1
  2. ^ Artykuł Kim był generał Fieldorf na portalu Pozytywy.com
  3. ^ а б в г Zbigniew Mierzwiński. Generałowie II Rzeczypospolitej. — Warszawa: Wydawnictwo Polonia, 1990. — С. 89. — ISBN 83-7021-096-1
  4. ^ Maria Fieldorf i Leszek Zachuta: Gen. «Nil» Żołnierz Polski Walczącej, Legion, rok 60, nr 1, Kraków 1988 (na prawach rękopisu).
  5. ^ Maria Fieldorf i Leszek Zachuta: Generał «Nil» August Emil Fieldorf, Instytut Wydawniczy Pax, Warszawa 1993.
  6. ^ Magdalena Staniszewska. (2012-05-12) Odsłonięcie pomnika generała Nila - 10.05.2012 (пол.). sierpc.com.pl. Праверана 2012-05-13 г.
  7. ^ Generał Nil (пол.). FilmPolski. Праверана 28 траўня 2013 г.
  8. ^ M.P. z 2006 r. Nr 73, poz. 730
  9. ^ M.P. z 1937 r. Nr 260, poz. 410

Літаратура рэдагаваць

  • Stanisław Marat, Jacek Snopkiewicz, Zbrodnia. Sprawa generała Fieldorfa-Nila, Wydawnictwo Alfa, Warszawa 1989, ISBN 83-7001-308-2.
  • Tadeusz Kryska-Karski i Stanisław Żurakowski, Generałowie Polski Niepodległej, Editions Spotkania, Warszawa 1991, wyd. II uzup. i poprawione, s. 91.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аўгуст Эміль Фельдарфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў