Аўгустоўскі павет (1919—1939)

шаблён праекту Вікімэдыя

Аўгусто́ўскі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Аўгустоў.

Аўгустоўскі павет
Powiat augustowski
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Аўгустоў
Гміна 12 вясковых гмінаў
Дата ўтварэньня 1919
Дата скасаваньня верасень 1939
Насельніцтва (1921) 62 384
Аўгустоўскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва
Аўгустоўскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Аўгустоўскі рынак у 1915 г.

Мінуўшчына рэдагаваць

Створаны на аснове былога Аўгустоўскага павету Сувальскай губэрні Польскага царства пасьля польска-летувіскіх змаганьняў за Сувалкію. З самога пачатку ўваходзіў у склад Беластоцкага ваяводзтва. У 1940 г. на яго аснове быў створаны Аўгустоўскі раён БССР.

У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы. Толькі самая ўсходняя частка павету прыналежыць да Гарадзенскага раёну (Сапоцкіншчына).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэдагаваць

Гміны рэдагаваць

Мястэчкі рэдагаваць

Насельніцтва рэдагаваць

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 62 384 жыхар, з чаго 58 896 (94,41%) палякаў , 2 789 (4,47%) габрэяў, 531 (0,85%) расейцаў, 92 (0,14%) 92 беларусаў, 42 немцаў, 11 летувісаў, 4 украінцаў ды па адным чэху ды эстонцу. Для 17 чалавек нацыянальнасьць была не пазначаная. 90,4% (56 400) жыхароў павету былі каталікамі, 6,4% (4 036) юдаістамі, 1,5% (932) стараверамі, 1,1%% (683) праваслаўнымі, 0,5% (289) пратэстантамі, 23 уніятамі, 4 атэістамі, для 17 веравызнанье невызначанае[1].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць