Аўген Кавалеўскі (7 студзеня 1921, Масква — 13 жніўня 1963, Парыж) — беларускі тэатральны дзяяч, драматург.

Аўген Кавалеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 студзеня 1921
Масква
Памёр 13 жніўня 1963
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, празаік

Біяграфія рэдагаваць

Бацькі Аўгена неўзабаве пасьля яго нараджэньня вярнуліся ў Менск. Выхоўваўся ў дзіцячым садку, дзе выхавацелькай была Ўладзіслава Луцэвіч[1], жонка Янкі Купалы. У 1930-х яго бацька быў рэпрэсаваны. Скончыў сярэднюю школу №45 г. Менску. Яшчэ ў школьныя гады браў удзел у дзіцячых пастаноўках Тэатра юнага гледача. Пазьней, па рэкамэндацыі Еўсьцігнея Міровіча накіраваўся ў школу пры Беларускім Дзяржаўным Драматычным тэатры.

У 1944 годзе зьехаў зь Беларусі ў Нямеччыну. Жыў у лягерах ДП ў Рэгенсбургу, Міхэльсдорфе, Остэргофэне. Заснаваў з прафэсійных актораў на эміграцыі ансамбль песьні й танца «Жыве Беларусь!», пазьней ператвораны ў Тэатар Эстрады, які езьдзіў з гастролямі па розных ДП лягерах. У 1947 у Міхэльсдорфе выдаў «Кароткі курс навучаньня актора».

Пісаў таксама апавяданьні, фэльетоны й п’есы, якія публікаваліся як на старонках эміграцыйных часопісаў «Сакавік», «Моладзь», «Напагатове» і інш., гэтак і выходзілі асобнымі выданьнямі «Вясновы жук» (Амбэрг—Рэгенсбург, 1946), «Лекар мімаволі» (Рэгенсбург, 1946), «Ліхадзейка» (Міхэльсдорф, 1946), «Шапка няўгледка» (Міхэльсдорф, 1947), «Блакітная Вілія» (Остэргофэн, 1948), «Госьці з Тунісу» (Міхэльсдорф, 1948), «Случчакі» (Парыж, 1949).

У 1949 годзе перабраўся ў Францыю, дзе быў вымушаны працаваць у парыскай кравецкай майстэрні. На пачатку 1950-х гг. быў сакратаром і кіраўніком аддзелу культуры Галоўнай Управы Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі.

27 лістапада 1955 году ў залі Salle Iena ў Парыжы адбылася прэм’ера спэктакля па драме Аўгена Кавалеўскага «Асуджаныя». Ён сам паставіў гэты спэктакль і выконваў у ім адну з галоўных роляў. Пастаноўка выклікала вялікі рэзананс у францускай сталіцы[1].

Памёр у 1963 г. у Парыжы (або Руане, паводле М. Панькова).

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць