Ашэр Кушнір

ізраільскі рабін

Раў А́шэр Кушні́р (па-расейску: Ашер Кушнир; нар. 1956, Чарнаўцы, Украінская ССР, СССР) — ізраільскі расейскамоўны рабін артадаксальнага напрамку, аўтар кніг і аўдыё-відэазаняткаў па выхаваньні дзяцей і сямейных стасунках(en).

Ашэр Кушнір
Ашер Кушнир
Раў Ашэр Кушнір
Род дзейнасьці рабін
Дата нараджэньня 1956 (68 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Чарнаўцы, Украінская ССР
Грамадзянства Ізраіль
Занятак рабін
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кушнір.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Па прафэсіі фізык, працаваў у акадэммястэчку ў Новасыбірску. У 1983 року эміграваў у Ізраіль, адслужыў у ізраільскім войску, працаваў па спэцыяльнасьці «малекулярная фізыка» ў інстытуце Вайцмана.

Рэлігійную адукацыю атрымаў у ешывах «Ор Самэях(en)» і «Мір(en)».

Жыве ў прадмесьці Ерусаліму Баіт Вэган. Мае 6 дзяцей.

Дзейнасьць рэдагаваць

З 1990-х выкладаў юдаізм у Ерусалімскім тэхналягічным коледжы(en).

Сузаснавальнік і кіраўнік ізраільскай арганізацыі эмігрантаў з постсавецкай прасторы Талдот Ешурун(ru).

Раў Ашэр Кушнір — аўтар мноства аўдыёлекцыяў, сэмінараў, відэаканфэрэнцыяў, радыё- і тэлеперадачаў, кніг па праблематыцы сямейнага жыцьця, выхаваньні дзяцей, асновах юдэйскага сьветапогляду. Выступае ў Ізраілі, Аўстрыі, Нямеччыне, Расеі, Украіне, ЗША й інш.

Узнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць