Ах, мой мілы Аўгустын

аўстрыйская народная песьня

Ах, мой мі́лы Аўгусты́н (па-нямецку: O, du lieber Augustin; сустракаюцца розначытаньні «Ah, du lieber Augustin», «O du lieber Augustin» і г. д.) — папулярная аўстрыйская народная песьня. Лічыцца, што яна была напісаная ў Вене падчас эпідэміі чумы 16781679 рр. Аўтарства гэтай песьні прыпісваецца нейкаму Аўгустыну Н.

Помнік Аўгустыну ў Вене
Вонкавыя аўдыёфайлы
O, du lieber Augustin
O, du lieber Augustin

Гісторыя ўзьнікненьня рэдагаваць

Паводле існай легенды, Аўгустын Н., які жыў у Вене, быў сьпяваком, вядомым таксама сваім прыхільнасьцю да алькаголю. Аднойчы Аўгустын выйшаў уначы з карчмы ў стане моцнага ап’яненьня й зваліўся ў яму, куды скідалі падрыхтаваныя для пахаваньня трупы памерлых ад чумы гараджанаў. У яме Аўгустын і заснуў. Раніцай, прачнуўшыся, ён выбраўся зь ямы. Дзякуючы «ўнутранай дэзінфэкцыі» ён умудрыўся ня толькі не захварэць на чуму, але нават не падхапіць катару. Паводле іншай вэрсіі, прачнуўшыся, Аўгустын спалохаўся, стаў клікаць на дапамогу і, каб даказаць гараджанам сваю прыналежнасьць да сьвету жывых, стаў сьпяваць песьні. Па іроніі лёсу, Аўгустын памёр 11 сакавіка 1685 року ад атручваньня алькаголем ва ўзросьце 35 рокаў[1], пра што сьведчыць запіс у царкоўнай кнізе[2].

Упершыню словы песьні «O, Du Lieber Augustin» былі надрукаваныя ў 1788 року[3].

У Вене, недалёка ад меркаванага месца пахаваньня Аўгустына, на скрыжаваньні вуліцаў Нойштыфтгасэ (ням. Neustiftgasse) і Келермангасэ (ням. Kellermanngasse) у 1908 року яму ўсталяваны помнік-фантан (аўтар — доктар Карл Люгэр)[4].

Тэкст рэдагаваць

 
«Ach Du Lieber Augustin». Ноты для губной гармонікі
Арыгінальны тэкст Даслоўны беларускі пераклад Беларускі пераклад[a]

O, du lieber Augustin,
Augustin, Augustin,
O, du lieber Augustin,
Alles ist hin.

Geld ist weg, Mensch (Mad'l) ist weg,
Alles weg, Augustin.
O, du lieber Augustin,
Alles ist hin.

Rock ist weg, Stock ist weg,
Augustin liegt im Dreck,
O, du lieber Augustin,
Alles ist hin.

Und selbst das reiche Wien,
Hin ist’s wie Augustin;
Weint mit mir im gleichen Sinn,
Alles ist hin!

Jeder Tag war ein Fest,
Und was jetzt? Pest, die Pest!
Nur ein gro?' Leichenfest,
Das ist der Rest.

Augustin, Augustin,
Leg' nur ins Grab dich hin!
Oh, du lieber Augustin,
Alles ist hin!

Ах, дарагі ты Аўгустыне,
Аўгустыне, Аўгустыне,
Ах, дарагі ты Аўгустыне,
Усё зьнікла.

Грошы зьніклі, чалавек (дзяўчына) зьнік(ла),
Усё зьнікла, Аўгустыне!
Ах, дарагі ты Аўгустыне,
Усё зьнікла.

Адзёжы няма, сям'і больш няма,
Аўгустын ляжыць у брудзе.
Ах, дарагі ты Аўгустыне,
Усё зьнікла.

І нават багатая Вена
Зьнікла, як і Аўгустын;
Плачце са мною разам,
Усё зьнікла!

Кожны дзень быў сьвятам,
І што зараз? Чума, адна чума!
Толькі вялікія пахаваньні,
Вось і ўсё.

Аўгустыне, Аўгустыне,
Карацей, кладзіся ў магілу!
Ах, дарагі ты Аўгустыне,
Усё зьнікла!

О мой мілы Аўгустыне,
Аўгустыне, Аўгустыне,
О мой мілы Аўгустын, усё
Зьнікла, як дым!

Скончыліся грошы,
каханая зьнікла!
О мой мілы Аўгустын,
Нічога няма!

Зьнікла адзёжа, зьнік гаманец,
Аўгустын у бруд упаў!
О мой мілы Аўгустыне,
Сьвет увесь прапаў!

Вена памірае,
Як той Аўгустын;
Плача, як усе,
Зьнікла, як дым!

Сьвята было ў нас,
Цяпер ужо няма.
Толькі вялікія пахаваньні,
Бо ўсюды чума.

Аўгустыне, Аўгустыне, Аўгустыен,
Магілу знайшоў!
О мой мілы Аўгустыне, сьвет
Прахам пайшоў!

Культурны ўплыў рэдагаваць

 
Чумны слуп у Вене
  • У Вене шэраг піцейных установаў і гатэляў носяць назву «Мілы Аўгустын».
  • Мэлёдыю песьні гуляе чароўны збанок у казцы Г. К. Андэрсэна «Сьвінапас».
  • З 1770 року мэлёдыю песьні вызвоньвалі куранты Спаскай Вежы Маскоўскага Крамлю. Цікаўна, што ў 1770 годзе ў Маскве пачалася эпідэмія чумы, якая дасягнулая свайго апагею да 1771 року[5].
  • У 1905 року Густаў Майрынк выдаваў у Вене часопіс «Мілы Аўгустын».
  • Першае згадваньне «Аўгустына» ў кіно належыць да 1922 року, калі выйшаў аўстрыйскі фільм «Oh, du lieber Augustin» (рэж. Г. К. Брэслаўэр)
  • У 1940 року ў Нямеччыне выйшаў фільм «Der liebe Augustin» Вэрнэра Іма паводле раману Горста Гэйсьлера. Галоўную ролю выканаў Паўль Гербігэр. У 1960 року Рольфам Тыле быў зьняты яго рэмэйк «Der liebe Augustin».
  • У грамзапісы Леаніда Ўцёсава 1943 року «Песенка пра нацыстаў» («З Бэрлінскага кічману…») (Ф. Кэльман (М. Фэркельман) — І. Фрадкін) ва ўступе скарыстаны матыў песьні «O, du lieber Augustin».

Факты рэдагаваць

  • Літара «N» замест прозьвішча Аўгустына — вынік дзейнасьці царкоўнай бюракратыі. Паводле прынятага парадку афармленьня памерлых, у царкоўных кнігах абавязкова павінныя былі быць запісаныя імя і прозьвішча нябожчыка. Калі ж прозьвішча па якім-небудзь чыньніку была невядомае, замест яе запісвалася лацінская «N» (ням. namenlos — «безыменны»).

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Пераклад далёкі ад зьместу арыгіналу, але больш дакладна перадае сэнс тэксту.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Старая-старая казка. «Ах, мой мілы Аўгустын…»
  2. ^ www.augustin.ws
  3. ^ James J. Fuld's «The Book of World-Famous Music: Classical, Popular, and Folk». Dover, 1966/1995.
  4. ^ Der liebe Augustin
  5. ^ Чума

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць