Астраўны́я гу́льні НатЎэст — міжнароднае спартовае спаборніцтва Міжнароднай асацыяцыі астраўных гульняў (МААГ). Удзельнікамі спаборніцтваў зьяўляюцца астраўныя залежныя тэрыторыі эўрапейскіх дзяржаваў (як у Эўропе, так і па-за ейнымі межамі). Ладзяцца штодвагады ў розных месцах.

Астраўныя гульні
Апошні сэзон:
Астраўныя гульні 2017 году
ДысцыплінаШматвідавыя спаборніцтвы
Дата зьяўленьня1985
АрганізатарМААГ
КраіныРозныя
Спонсар(ы)NatWest

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1985 року, Міжнародным годзе спорту на востраве Мэн, упершыню прайшлі Міжастраўныя гульні, якія спачатку плянаваліся як адзінаразовае мерапрыемства. На запрашэньне аргкамітэту ўдзел прынялі ня толькі астравы вакол Брытаніі, але й Ісьляндыя, Мальта, Фарэрскія астравы, Грэнляндыя, Востраў Сьвятая Гэлена, Нармандзкія астравы й іншыя — агулам 15 астраўных спаборнікаў і 600 спартоўцаў у 7 відах спорту[1]. Посьпех Гульняў натхніў арганізатараў на правядзеньне спаборніцтваў праз два гады[2]. Паступова гульні здабылі такую папулярнасьць, што былі ўведзеныя абмежаваньні на колькасьць зборных (максымум 24) і колькасьць дысцыплінаў (максымум 14). Найбольшага посьпеху на Астраўных гульнях дабіўся Сарк з насельніцтвам 600 чалавек, які паводле стану на 2015 року заваяваў 20 мэдалёў — па адным на 30 чалавек насельніцтва.

З 1999 року галоўным спонсарам гульняў выступае NatWest.

Месцы правядзеньня рэдагаваць

 
Фарэрскія маркі да Астраўных гульняў 1989 року: веславаньне

 
Футбол
Рок Гульні Гаспадары Удзельнікаў Спартоўцаў Дысцыплінаў
1985 I   Мэн 15 700 7
1987 II   Гернсі 18 1049 9
1989 III   Фарэрскія астравы 15 800 11
1991 IV   Аляндзкія астравы 17 1500 13
1993 V   Ўайт 19 1448 14
1995 VI   Гібральтар 18 1214 13
1997 VII   Джэрзі 20 ~2000 13
1999 VIII   Готлянд 22 1858 14
2001 IX   Мэн 22 2020 15
2003 X   Гернсі 23 2129 15
2005 XI   Шэтландзкія астравы 24 1658 14
2007 XII   Родас 25 2343 14
2009 XIII   Аляндзкія астравы 24 2286 14
2011 XIV   Ўайт 24 2311 14
2013 XV   Бэрмуды 22 1296 14
2015 XVI   Джэрзі 24 2430 14
2017 XVII   Готлянд 23 2333 14
2019 XVIII   Гібральтар ~2000 14
2021 XIX   Гернсі ~3000 14
2023 XX   Аркнэйскія астравы 13

Выступы рэдагаваць

Агулам у Астраўных гульнях паўдзельнічалі 27 астравоў ці астраўных групаў; 11 зь іх бралі ўдзел ва ўсіх гульнях.

Удзельнікі і мэдалі Астраўных гульняў
Востраў Краіна Насельніцтва Рокі Золата Срэбра Бронза Агулам
  Аляндзкія астравы   Фінская аўтаномная правінцыя 28 666 1985— 157 172 155 484
  Олдэрні   Частка брытанскага кароннага ўладаньня 1900 1987, 1993— 0 2 3 5
  Бэрмуды   Брытанская заморская тэрыторыя 64 200 2003— 88 80 99 267
  Кайманавы астравы   Брытанская заморская тэрыторыя 56 700 1999— 99 73 65 237
  Фолклэндзкія астравы   Брытанская заморская тэрыторыя 2900 1993— 1 7 11 19
  Фарэрскія астравы   Аўтаномная краіна
Каралеўства Даніі
49 700 1985— 243 187 194 624
  Фрэя   Нарвэскае астраўное фюльке 4300 1985— 1 1 2 4
  Гібральтар   Брытанская заморская тэрыторыя 30 000 1987— 53 58 88 199
  Готлянд   Швэдзкі лэн 57 200 1985— 243 187 194 624
  Грэнляндыя   Аўтаномная краіна
Каралеўства Даніі
56 000 1989— 17 21 27 63
  Гернсі   Частка брытанскага кароннага ўладаньня 65 800 1985— 382 392 429 1203
  Гітра   Нарвэскае астраўное фюльке 4250 1985—1989, 1997— 3 5 5 13
  Мэн   Брытанскае кароннае ўладаньне 84 500 1985— 413 396 407 1216
  Ўайт   Ангельскае графства 138 400 1985— 167 166 197 530
  Джэрзі   Брытанскія каронныя ўладаньні 100 000 1985— 491 491 444 1426
  Мэнорка   Гішпанскі востраў 94 400 2007— 36 34 46 116
  Аркнэйскія астравы   Шатляндзкая радавая тэрыторыя 21 300 1985— 20 37 41 98
  Родас   Грэцкі востраў-муніцыпалітэт 115 500 1999—2011, 2015 51 44 43 138
  Саарэмаа   Эстонскі востраў-павет 31 000 1991— 77 86 77 238
  Сьвятая Гэлена   Брытанская заморская тэрыторыя 4250 1985—1987, 1997— 1 2 3 6
  Сарк   Частка брытанскага кароннага ўладаньня 600 1987—2011, 2015— 3 9 8 20
  Шэтландзкія астравы   Шатляндзкая радавая тэрыторыя 23 200 1985— 48 68 93 209
  Заходнія астравы
Нэ Хэланэн Шыэр
  Шатляндзкая радавая тэрыторыя 27 400 2005— 17 13 22 49
  Эніс Мон   Ўэйлзкая радавая тэрыторыя 69 700 1985— 27 33 46 106
  Ісьляндыя   Ісьляндыя 329 000 1985—1997 50 45 41 136
  Мальта   Мальта 445 000 1985—1987 6 2 2 10
  Востраў Прынца Эдўарда   Канадзкая правінцыя 140 000 1991—2007 6 6 9 21

Астравы, пазначаныя шэрым, болей не ўваходзяць у МААГ і ня могуць удзельнічаць у Астраўных гульнях.

З 24 цяперашніх сябраў МААГ два (Бэрмуды і Кайманавы астравы) самастойна ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях. Бэрмуды, Кайманавы астравы, Фолклэндзкія астравы, Гернсі, Мэн і Джэрзі ўдзельнічалі ў Гульнях Садружнасьці.

Дысцыпліны рэдагаваць

Краіна-гаспадыня выбірае ад 12 да 14 відаў спорту з наступнага сьпісу:

Дысцыпліна I II III IV V VI VII VIII IX X XI XII XIII XIV XV XVI Агулам XVII XVIII
Стральба з лука  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 14  Y
Лёгкая атлетыка  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 16  Y  Y
Бадмінтон  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 15  Y  Y
Баскетбол  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 8  Y  Y
Боўлз (У памяшканьні‡,
звонку ці боўлінг*)
 Y  Y*  Y 3  Y*
Роварны спорт  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 15  Y  Y
Футбол  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 15  Y
Гольф  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 12  Y
Гімнастыка  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 10  Y  Y
Дзюдо  Y  Y  Y  Y  Y  Y 6  Y
Ветразьны спорт (можа ўключаць
віндсэрфінг*)
 Y*  Y*  Y*  Y  Y  Y*  Y*  Y*  Y*  Y*  Y*  Y* 12
Стральба  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 16  Y  Y
Сквош  Y  Y  Y 3  Y
Плаваньне  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 16  Y  Y
Настольны тэніс  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 14  Y  Y
Тэніс  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y 12  Y  Y
Трыятлён  Y  Y  Y  Y  Y 5  Y  Y
Валейбол (можа ўключаць
пляжны*)
 Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y  Y*  Y  Y  Y*  Y* 16  Y*  Y*
Агулам 7 9 11 13 14 13 13 14 15 15 14 14 14 14 14 14 14 14

Футбольны турнір Астраўных гульняў — адзін з самых папулярных турніраў па-за ФІФА.

Алімпійцы рэдагаваць

Сярод астравіцянаў, якія ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Corlett, Geoff Inaugural Inter-Island Games — Isle of Man 1985 (анг.). International Island Games Association. Праверана 3 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ The Games (анг.) Natwest Island Games XVI — Jersey Island Games Праверана 3 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Астраўныя гульнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў