Асмаленік

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Асма́ленік[1] (з 1964 году — Уда́рная[1], з 2004 году — Уда́рнае[2]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 33 км на поўнач ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Асмаленік уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Асмаленіцкага сельсавету, а таксама камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнае».

Асмаленік
трансьліт. Asmalienik[a]
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Асмаленіцкі
Вышыня: 145 м н. у. м.
Насельніцтва: 568 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247868
СААТА: 3228828041
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°57′3″ пн. ш. 28°18′57″ у. д. / 51.95083° пн. ш. 28.31583° у. д. / 51.95083; 28.31583Каардынаты: 51°57′3″ пн. ш. 28°18′57″ у. д. / 51.95083° пн. ш. 28.31583° у. д. / 51.95083; 28.31583
Асмаленік на мапе Беларусі ±
Асмаленік
Асмаленік
Асмаленік
Асмаленік
Асмаленік
Асмаленік

Гісторыя рэдагаваць

Вядома па пісьмовых крыніцах з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.

У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 18 жыхароў.

30 ліпеня 1964 году вёску перайменавалі ва Ўдарную[1], а 17 сьнежня 2004 году — ва Ўдарнае[3].

Насельніцтва рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — хутар: 23 двары, каля 140 жыхароў; 1917 год — вёска: 33 двары, 201 жыхар; 1940 год — 51 двор, 253 жыхары; 1998 год — 258 двароў, 881 жыхар; 1999 год — 842 жыхары; 2000 год — 246 двароў, 905 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 568 жыхароў

Інфраструктура рэдагаваць

Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, спартовы комплекс, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банку «Беларусбанк», сталовая, крама.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Udarnaje

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с., с. 169
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 220
  3. ^ Написание 1997—2008 / Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць