Аскар Мешчанінаў (9/21 красавіка 1884, Віцебск — 14 ліпеня 1956, Лос-Анджэлес) — беларускі, расейскі, францускі і амэрыканскі скульптар, прадстаўнік Парыскай школы.

Біяграфія рэдагаваць

Вучыўся ў школе Юдэля Пэна ў Віцебску. У 1905—1906 гадах вучыўся ў Адэскай мастацкай вучэльні, у 1907 годзе зьехаў у Парыж. Там вучыўся ў францускіх скульптараў, атрымаў прызнаньне ў Эўропе. Падчас Другой сусьветнай вайны зьехаў у ЗША. Сябраваў і шчыльна супрацоўнічаў з Амэдэо Мадыльяні, Хаімам Суціным, Дыега Рывэрам, якія пісалі яго жывапісныя партрэты.

«Мужчына зь мёртвым дзіцём» рэдагаваць

Бронзавая скульптура Мешчанінава «Мужчына зь мёртвым дзіцём» (1952) набытая «Белгазпрамбанкам» у прыватнага калекцыянэра. Скульптура была адной з апошніх прац скульптара і прысьвечана Галакосту. Гэта першы вернуты ў Беларусь твор сусьветна вядомага скульптара[1].

Крыніцы рэдагаваць