Асадныя сяляне — катэгорыя фэўдальна-залежных сялянаў ВКЛ у XVI ст., галоўнай павіннасьцю якіх была асада. Паводле «Уставы на валокі» 1557 году, яны, як і цяглыя сяляне, плацілі чынш, давалі дзякла і стацыю натурай альбо грашыма, адбывалі талокі і згоны. Кошт усіх асноўных павіннасьцяў складаў 106 грошаў з валокі дрэннай зямлі. Асадныя сяляне пераважалі ў дзяржаўных уладаньнях і складалі значную колькасьць у маёнтках буйных фэўдалаў. З разьвіцьцём фальваркаў доля асадных сялянаў зьмяншалася. На ўсходзе Беларусі большасьць сялянскага люду складалі асадныя.

Літаратура рэдагаваць

  • Спірыдонаў, М. Ф. Асадныя сяляне. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: А — К. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 256