«Арызона Каётыз» (па-ангельску: Arizona Coyotes) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Глендэйл, штат Арызона, ЗША. «Каётыз» гуляюць свае хатнія матчы на Mullett Arena, якая была пабудаваня ў 2022 годзе. Клюб «Арызона Каётыз» быў заснаваны ў 1972 годзе, як арыгінальны клюб «Вініпэг Джэтс» Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, які ў 1979 годзе далучыўся да НХЛ, калі СХА была расфармаваная. Каманда пераехала ў Фінікс, дзе й базуецца з 1 ліпеня 1996 году. 5 жніўня 2013 году кантроль над клюбам набыла фінансавая група IceArizona Acquisition Co., якая абвесьціла, што пачынаючы з сэзону 2014—2015 гадоў, каманда зьменіць назву на «Арызона Каётыз»[1].

Арызона Каётыз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Тэмпэ, Арызона
Заснаваны 1972
Стадыён Gila River Arena
Колеры Цагляны, пясочны, пурпурны, сіена, зялёны і чорны
                             
Гісторыя Вініпэг Джэтс
1972—1996
Фінікс Каётыз
1996—2014
Арызона Каётыз
2014 — цяпер
Афіцыйны сайт coyotes.nhl.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Дын Кенэдзі у колерах «Вініпэг Джэтс», зь якога паходзіць «Арызона Каётыз».

Клюб быў закладзены як «Вініпэг Джэтс» і быў адным з заснавальнікаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). «Джэтс» былі самай пасьпяховай камандай у СХА, здабыўшы тры перамогі ў лізе за дзевяць гадоў існаваньня лігі. У 1979 годзе клюб быў адным з чатырох, якія перайшлі зь ліквідаванай СХА ў НХЛ. Аднак клюб аніколі ня здолеў атрымаць такі ж посьпех у новай лізе. Паводле ўмоваў зьліцьця старыя каманды НХЛ атрымалі мажлівасьць вярнуць большасьць хакеістаў, якія перайшлі былі ў СХА з НХЛ. У сувязі з гэтым «Джэтс» страціў большасьць сваіх найлепшых гульцоў. У выніку клюб цягам двух першых сэзонаў скончыў на апошнім месцы. Сэзон 1980—1981 гадоў быў асабліва благім. Тым ня менш, у наступныя гады каманда прабівалася ў плэй-оф Кубка Стэнлі.

«Джэтс» сутыкнуліся зь фінансавымі цяжкасьцямі, калі ў 1990-я гады пачалі хутка павялічвацца заробкі хакеістаў. Асабліва гэта ўразіла канадзкія клюбу. Вініпэг быў даволі малым рынкам для клюбу НХЛ, такім жа як і горад Квэбэк. У 1995 годзе «Квэбэк Нардык» пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш». Акрамя таго, хатняя Вініпэг-Арэна была адной з самых маленькіх у лізе, ды яны яшчэ ня ведала мадэрнізацыі ажно 40 гадоў. Не зважаючы на жаданьне заўзятараў захаваць каманду, кіраўнікі клюбу пастанавілі прадаць клюб. У сьнежні 1995 году Джэры Каланджэлё, які быў тагачасным уладальнікам баскетбольнага клюбу «Фінікс Санз», а таксама прадпрымальнікі Стывэн Глакстэрн і Рычард Бэрк з купай мясцовых інвэстараў набылі каманду і заплянавалі пераезд клюбу ў Фінікс на сэзон 1996—1997 гадоў. Новая каманда атрымала назву «Фінікс Каётыз»[2].

Улетку адбыўся 1996 году клюб пераехаў у Фінікс. Зорка «Джэтс» Аляксей Жамноў зышоў з клюбу, але да шэрагаў «Фінікс Каётыз» далучыўся Джэрэмі Ронік з «Чыкага Блэкгокс». Навак склаў дынамічнае наступальнае злучэньне з Кітам Ткачакам і Рыкам Токетам. Менавіта гэтая тройка стала галоўным лякаматывам каманды. Таксама добра дапасаваліся да складу маладыя гульцы Шэйн Доан, Алег Твардоўскі і Мікалай Хабібулін. Яшчэ адным ключавым хакеістам стаў нападнік вэтэран Майк Гартнэр, які далучыўся да каманды пасьля зыходу з «Таронта Мэйпл Ліфс». Не зважаючы на вялікі досьвед, Гартнэр атрымаў пашкоджаньне ў другой палове сэзона 1997—1998 гадоў, пасьля чаго «Каётыз» не працягнулі кантракт хакеісту.

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
39   Конар Інграм 31.03.1997 70   Карэл Вэймэлка 25.05.1996
Абаронцы
3   Джош Браўн 21.01.1994 4   Юўса Вялімякі 06.10.1998
5   Майкл Кесэлрынг 13.01.2000 24   Мэт’ю Дамба 25.07.1994
33   Трэвіс Дэрмат 22.12.1996 50   Шоп Дэрзі 21.10.1998
51   Трой Стэчэр 07.04.1994 52   Уладзіслаў Калячонак 26.05.2001
90   Яніс Мозэр 06.06.2000
Нападнікі
8   Нік Шмалц 23.02.1996 9   Клэйтан Келер 29.07.1998
11   Дылан Гантэр 10.04.2003 15   Аляксандар Керфут 11.08.1994
16   Джэйсан Закер 16.01.1992 17   Нік Б’югстэд 17.07.1992
22   Джэк Макбэйн 06.01.2000 29   Барэт Гэйтан 09.06.2000
38   Ліям О’Браен 29.07.1994 53   Майкл Каркон 19.05.1996
63   Матыяс Мачэльлі 14.10.2000 67   Лоўсан Краўс 23.06.1997
72   Трэвіс Бойд 14.09.1993 92   Логан Кулі 04.05.2004
  Адам Ружычка 11.05.1999

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць