Артур Цяжкі

беларускі пісьменьнік

Артур Ёсіфавіч Цяжкі (23 ліпеня 1943, Лылойці, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць — 5 красавіка 1984) — беларускі празаік.

Артур Цяжкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 ліпеня 1943(1943-07-23)
Памёр 5 красавіка 1984(1984-04-05) (40 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Жыцьццяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Сьвірскай сярэдняй школы Мядзельскага раёну (1963) працаваў у смаргонскай раённай газэце «Светлы шлях» літсупрацоўнікам. У 1963—1967 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1967—1968 гг. — літсупрацоўнік раённай газэты. З 1969 г. — карэспандэнт газэты «Чырвоная змена», з 1971 г. — уласны карэспандэнт гэтай газэты па Берасьцейскай вобласьці, у 1972—1975 гг. і ў 1978 г. — карэспандэнт берасьцейскай абласной газэты «Заря». У 1974 г. скончыў завочнае аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1975—1977 гг. — карэспандэнт раённай газэты «Астравецкая праўда», зь верасьня 1978 г. — адказны сакратар Гарадзенскага абласнога таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, у 1979 г. — карэспандэнт газэты «Голас Радзімы», са сьнежня 1979 г. — карэспандэнт газэты «Знамя юности», у 1981—1984 гг. — рэдактар Гарадзенскага абласнога навукова-мэтадычнага цэнтру народнай творчасьці.

Творчасьць рэдагаваць

Першыя апавяданьні апублікаваў у 1966 г. (газэта «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Сустрэча пасля вясны» (1980), «Пара блакітных дажджоў» (1982), «Дзе мой дом?..» (1986).

Літаратура рэдагаваць