Артур Эдўард Драманд Бліс (па-ангельску: Arthur Edward Drummond Bliss; 2 жніўня 1891 — 27 сакавіка 1975) — брытанскі кампазытар.

Артур Бліс
Дата нараджэньня 2 жніўня 1891(1891-08-02)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 сакавіка 1975(1975-03-27)[3][2] (83 гады) або 28 сакавіка 1975(1975-03-28)[1] (83 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар, харэограф, кінакампазытар
Жанры опэра
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў Каралеўскі каледж музыкі, вучань Чарлза Вільерза Стэнфарда. Падчас Першай сусьветнай вайны быў пяхотным афіцэрам. Па вяртаньні ў Англію Бліс хутка стаў прыкметнай фігурай у брытанскай музыцы дзякуючы шэрагу экстравагантных твораў: Канцэрту для тэнара, фартэпіяна і струнных (вакальная партыя бяз словаў), Каляровай сымфоніі (1922), заснаванай на ідэі аб наяўнасьці гукавых асацыяцыяў у кожнага колеру, і інш. У далейшым цяга Бліса да экспэрымэнтаў насіла больш умераны характар.

Найбольш вядомыя творы Бліса — опэра «Алімпійцы» (1949), тэлеопэра «Товія і анёл» (1960), балет «Шах і мат» (1937), сымфонія «Героі раніцы» (з чытальнікам і хорам, 1930), канцэрт для віялянчэлі з аркестрам.

У 1953 г. Бліс быў удастоены званьня Каралеўскага майстра музыкі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Sir Arthur Bliss // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118851977 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць