Артакляз — мінэрал з групы палявых шпатаў, К(АlSi3О8).

Артакляз

Крышталі прызматычныя. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты. Бляск шкляны. Цьвёрдасьць 5-6,5. Шчыльнасьць каля 2,6 г/см³. Сінгонія манаклінная.

Артакляз — пародаўтваральны мінэрал гранітаў, сыенітаў, гнэйсаў і іншых.

На Беларусі артакляз пашыраны ў антрапагенных адкладах розных тыпаў.

Мінэрал выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прамысловасьці.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Артаклязсховішча мультымэдыйных матэрыялаў