Армія (вайсковае аб’яднаньне)

кляса вайсковага падразьдзяленьня

А́рмія (па-нямецку: Armee, па-ангельску: Army) — апэратыўнае аб’яднаньне пэўных відаў ўзброеных сілаў некаторых дзяржаў. Складаецца зь некалькіх злучэньняў і часьцей розных родаў войскаў. Выконвае апэратыўныя задачы ў ходзе баявых дзеяньняў.

Абазначэньне арміі NATO

Камандаваньне рэдагаваць

Камандаваньне арміяй ажыцьцяўляе камандуючы ў званьні генэрал-палкоўніка. У якасьці першага памочніка выступае начальнік штабу.

Клясыфікацыя рэдагаваць

  • арміі агульнавайсковыя (палявыя),
  • паветраныя арміі,
  • танкавыя арміі,
  • паветрана-дэсантныя арміі,
  • конныя арміі,
  • ракетныя арміі

Літаратура рэдагаваць

  • Армія// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 495. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6 (Т. 10)