Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Качан.

Аркадзь Качан (13 траўня 19214 сьнежня 1982) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч.

Аркадзь Качан
Дата нараджэньня 13 траўня 1921(1921-05-13)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 сьнежня 1982(1982-12-04) (61 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца працы Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (надпалітычнае)
Рада БНР
Беларускі культурна-грамадзкі клюб
Фэдэральная рада беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі
Бацька Антон Качан
Маці Вера Качан
Дзеці Юрка Качан

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся 13 траўня 1921 г. у в. Барсуках Наваградзкага ваяводзтва ў Польскай Рэспубліцы у сям’і настаўнікаў Антона і Веры Качаноў.

Вучыўся ў Дзісенскай польскай гімназіі, у 1941 г. скончыў дзесяцігодку ў Маладэчне. Пазьней працаваў сакратаром суда ў Глыбокім. Па сканчэньні курсаў каманднага складу Беларускай самааховы ў Лебедзеве каля Маладэчна кіраваў ротай 13-га Беларускага паліцыйнага батальёну СД у Вялейскай акрузе. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну і трапіў у дывізію «Беларусь», разам зь якой пазьней здаўся амэрыканцам.

Па вайне некалькі гадоў правёў у лягеры для перамешчаных асобаў у Розэнгайме. Ад 1950 г. жыў у Аўстраліі, у Сыднэі. Адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы сакратар Беларускага аб’яднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Сябра Рады БНР, Беларускага культурна-грамадзкага клюбу і Фэдэральнае рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Напрыканцы 1970-х гг. — беларускі прадстаўнік у Выканаўчым камітэце Этнічнай рады ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін са стваральнікаў і каардынатар беларускага радыё ў Сыднэі. Сталы фундатар беларускіх выданьняў і ўстановаў на эміграцыі. Дасылаў беларускую літаратуру ў кніжні аўстралійскіх унівэрсытэтаў.

Памёр 4 сьнежня 1982 г. у Сыднэі. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай частцы могілак Роквуд.

Памяць рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць