Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў

Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) — украінскі грамадзка-палітычны рух, што ставіць сваёй мэтай усталяваньне Ўкраінскай саборнай самастойнай дзяржавы, яе захаваньне і разьвіцьцё. Вызначыўшы сябе як рух, а не як партыя, АУН асуджала ўсе легальныя ўкраінскія партыі Галіцыі як калябарацыйныя. Заснавана 3 лютага 1929, легалізаваная ва Ўкраіне ў 1993 годзе[1].

Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў
укр. Організація українських націоналістів
Лідэр партыі Багдан Чэрвак(uk)
Заснавальнік Украінская вайсковая арганізацыя, Група ўкраінскай нацыянальнай моладзі(uk), Ліга ўкраінскіх нацыяналістаў(uk), Саюз украінскай нацыяналістычнай моладзі(uk)
Дата заснаваньня 3 лютага 1929 (95 гадоў таму)
Штаб-кватэра Кіеў, вул. Івана Мазэпы(uk), д. 6
Саюзьнікі і блёкі Украінская паўстанчая армія, Антыбальшавіцкі блёк народаў, Кангрэс украінскіх нацыяналістаў, Украінская нацыянальная асамблея, Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»
Ідэалёгія Нацыяналізм
Моладзевая арганізацыя Аб’яднаньне студэнцкай моладзі «Зарыва»(uk)
Орган партыйнага друку Часопіс «Украінскае слова»(uk)
Гімн Марш украінскіх нацыяналістаў(uk)
Дэвіз За нацыянальную і сацыяльную справядлівасьць
Афіцыйны сайт www.kmoun.info

АУН узьнікла ў выніку аб’яднаньня Ўкраінскай вайсковай арганізацыі (УВА) і студэнцкіх нацыяналістычных саюзаў:

  • Група Ўкраінскай Нацыянальнай Моладзі;
  • Лэгія ўкраінскіх нацыяналістаў;
  • Саюз Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі;

Станаўленьне рэдагаваць

Галоўнай мэтай АУН было ўсталяваньне незалежнай саборнай нацыянальнай дзяржавы на ўсёй украінскай этнічнай тэрыторыі. Гэтая мэта павінна дасягацца праз нацыянальную рэвалюцыю і ўсталяваньне дыктатуры. Эканоміка дзяржавы плянавалася як спалучэньне прыватнай, нацыяналізаванай і каапэратыўнай формаў уласнасьці. АУН адпрэчвала любы партыйны альбо класавае дзяленьне і ўяўляла сябе як дамінуючую сілу ўкраінскага грамадзкага жыцьця як дома, так і за мяжой. Вінавацячы сацыялістычны і лібэральны лягеры ў паразе Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (1917—1920), АУН адзначала важнасьць фармаваньня моцнай палітычнай эліты, нацыянальнай салідарнасьці і апоры на «свае сілы».

Другая сусьветная вайна рэдагаваць

У 1940 годзе АУН падзялілася на дзьве часткі: старэйшыя, больш памяркоўныя члены падтрымалі Андрэя Мельніка (АУН-М), тады як маладыя і радыкальныя члены — Сьцяпана Бандэру (АУН-б). Апошняя група атрымала кантроль над нацыяналістычным рухам на Заходняй Украіне, у тым ліку над ваенным крылом АУН — Украінскай паўстанчай арміі (УПА), якая была найбуйнейшым украінскім узброеным рухам супраціву. 30 чэрвеня 1941 г., праз 8 дзён пасьля нямецкага ўварваньня ў СССР, АУН Бандэры абвясьціла ў занятым нямецкім войскам Львове аб аднове ўкраінскай дзяржавы(uk). Тады на асабісты загад Адольфа Гітлера немцы забілі 720 сябраў АУН Бандэры[2] (80% кіраўніцтва). У адказ Рэвалюцыйная АУН(uk) (Бандэры) пачала падпольнае ўзброенае змаганьне супраць рабунку і забойства насельніцтва нямецкімі акупантамі.

21-25 жніўня 1943 г. у сяле Залатая Слабада(uk) (Казаўскі раён, Тарнопальская вобласьць, Украіна) ІІІ надзвычайны Вялікі збор Рэвалюцыйнай АУН(uk) ухваліў праграму, у якой цьвердзіў: «АУН змагаецца за тое, каб кожная нацыя жыла свабодна ў сваёй уласнай самастойнай дзяржаве; супраць імпэрыялістаў і імпэрыяў, супраць СССР, бо ў іх адзін паноўны народ эканамічна і культурна прыгнятае другі; супраць інтэрнацыяналістычных і фашысцка-нацыянал-сацыялістычных праграмаў, супраць расейскага камуна-бальшавізму, бо яны — зброя заваёўніцкай палітыкі; супраць таго, каб адзін народ "вызваляў", "браў пад ахову" іншыя народы». 21-22 лістапада пад Жытомірам Рэвалюцыйная АУН правяла канфэрэнцыю 18 паняволеных бальшавікамі народаў з удзелам 38 прадстаўнікоў, зь якіх 2 былі зь Беларусі ад Беларускай незалежніцкай партыі[3].

Старшыні рэдагаваць

  1. Яўген Канавалец (3 лютага 1929 — 23 траўня 1938)
  2. Андрэй Мельнік (23 траўня 1938 — 1 лістапада 1964)
  3. Алег Штуль (1 лістапада 1964 — 4 лістапада 1977)
  4. Дзяніс Квіткоўскі (4 лістапада 1977 — 15 сакавіка 1979)
  5. Мікола Плавюк (15 сакавіка 1979 — 10 сакавіка 2012)
  6. Багдан Чэрвак (з 26 траўня 2012 г.)

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Бігун, І. Апэрацыя "Бумеранг" // Наша гісторыя, №1, 2019, с.36-40. ISBN 2617-2305

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ рэгістрацыйнае пасведчаньне № 499 ад 24 верасьня 1993 года, выдадзенае Міністэрствам юстыцыі Украіны
  2. ^ Павал Берасьнеў. Неажыцьцёўлены праект (частка 4) // Зьвязда : газэта. — 4 студзеня 2011. — № 1 (26865). — С. 13. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Павал Берасьнеў. Барацьба за нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў (частка 3) // Зьвязда : газэта. — 25 сакавіка 2011. — № 55 (26919). — С. 11. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў