Апіта (рака)

рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці

Апі́та — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Гаўі (басэйн Нёману). Цячэ ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.

Рака
Апіта
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кракуны
Вусьце Гаўя
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 133 км²
Нахіл воднай паверхні 1,7 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Ліпнішкі.

Пачынаецца каля вёскі Кракуноў, упадае ў Гаўю на ўсход ад вёскі Ліпнішкаў. На працягу 5 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Меліхаў). На рацэ каля вёсак Кузьмічаў і Ліпнішкаў сажалкі[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 38.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1