Апсар
Апсар — грашовая адзінка Абхазіі. У цяперашні час выпусаюцца толькі памятныя манэты, намінаваныя ў апсарах, таму апсар мае толькі сымбалічнае і калекцыйнае значэньне. На тэрыторыі Абхазіі ў якасьці плацёжнага сродка выкарыстоўваецца расейскі рубель. Фармальны курс апсара, усталяваны Банкам Абхазіі складае 1 апсар = 10 расейскіх рублёў. Уведзеная законам ад 22 красавіка 2008 году № 2012-с-IV «Аб увядзеньні ў зварот на тэрыторыі Рэспублікі Абхазія памятных інвэстыцыйных манэт з каштоўных мэталаў». У адпаведнасьці з законам манэты і банкноты зьяўляюцца плацёжным сродкам на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Абхазія па намінале, але ня могуць выкарыстоўвацца ў якасьці сродку плацяжу ў розьнічным гандлі. Выпускаюцца на Маскоўскай мынцы. Ад 2008 году выходзіць сэрыя манэт «Выбітныя асобы Абхазіі», у межах якой выпушчаныя манэты наміналам 10 апсараў з партрэтамі Уладзіслава Ардзінбы (срэбра і золата), Фазыля Іскандэра (срэбра), Дырмыта Гуліа (срэбра), Сяргея Багапша (срэбра), Яфрэма Эшбы (срэбра), ды інш.[1]
-
Манэта «Уладзіслаў Ардзінба», 10 апсараў, 2008, срэбра, авэрс
-
Манэта «Уладзіслаў Ардзінба», 50 апсараў, 2008, золата, авэрс
-
Манэта «Уладзіслаў Ардзінба», 50 апсараў, 2008, золата, рэвэрс
-
10 апсараў, гімн Абхазіі, 2008 год, срэбра, авэрс
-
10 апсараў, гімн Абхазіі, сэрыя «Айчынная вайна 1992-1993 гг. », 2008 год, срэбра з пазалотай
-
50 апсараў, гімн Абхазіі, сэрыя «Айчынная вайна 1992-1993 гг. », 2013 год, золата, авэрс
-
50 апсараў, гімн Абхазіі, сэрыя «Айчынная вайна 1992-1993 гг. », 2013 год, золата
Апсар | |
Краіна | |
---|---|
Сымбаль | Аҧ |
Цэнтральны банк | Нацыянальны банк Рэспублікі Абхазія |
Увядзеньне ва ўжытак | 2008 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Монеты и банкноты (рас.). Банк Абхазии.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |