«Апо́стал» («Книга деания и послания апостольская, зовемая Апостал») — віленскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет у сакавіку 1525 году. «Апостал» — апошняе вядомае друкаванае выданьне Скарыны.

Зьмест кнігі рэдагаваць

Выданьне пачынаецца тытульным лістом, пасьля ідзе прадмова («Деания светых апостолъ книгъ предмова», пасьля якой зьмешчаны кнігі Дзеяў Апосталаў, лісты апосталаў і лісты апостала Паўла, да іх таксама напісаны прадмовы. Напрыканцы лістоў даецца агульнае пасьляслоўе, а таксама тэкст пра ўжываньне ў выданьні чырвонага колеру. Пасьля ідуць службовыя разьдзелы: «Соборнікъ двунадесять месяц», «Пятдесятница», «Четырдесятница».

Друкарскія асаблівасьці выданьня рэдагаваць

Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове са шматлікімі лексычнымі і граматычнымі асаблівасьцямі старабеларускай мовы. Адной з крыніц перакладу лічыцца чэская Біблія 1506 году. Некаторыя цяжкія для разуменьня словы вытлумачаны на палях. Кожная частка выданьня мае прадмову, напісаная кніжным стылем старабеларускай мовы. У 22 прадмовах Скарына раскрывае маральна-этычную праблематыку і духоўную дасканаласьць чалавека. Прадмовы, у параўнаньні з прадмовамі да іншых кніг Бібліі, маюць больш царкоўна-рэлігійны характар. Фармат выданьня — у адну восьмую аркуша, такі фармат быў зручным для шырокага карыстаньня.

Аб’ём выданьня — 351 аркуш, якія сабраныя ў 45 сшыткаў. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне мае 2 тытульныя лісты. Асноўныя разьдзелы лістоў і Саборніка пачынаюцца спускавой паласой, рубрыкацыя выяўлена арнамэнтальнымі сродкамі. У «Дзеяньнях» віньеткі папярэднічаюць разьдзелам, перад якімі зьмешчаны анатацыі. Набор выкананы ў 10 радкоў вышынёй 53 мм, на паласе — 20 радоў. Апостал надрукаваны 2 фарбамі: другая фарба (кінавар) выкарыстоўваецца для пазначэньня рубрыкацыі і аблягчэньня карыстаньня кнігаю. Чырвонай фарбаю надрукаваныя: агульны загаловак кнігі на тытульным лісьце і назва першага разьдзелу, указаньні на бакавых палях дзён тыдня, ініцыялы на тытульным лісьце, віньеткі-канцоўкі.

Выданьне ня мае ілюстрацыяў, аднак у ёй ёсьць вялікая колькасьць заставак, канцовак, гравіраваных буквіц.

Захавалася 10 асобнікаў «Апостала».

Літаратура рэдагаваць