Апостальская нунцыятура ў Беларусі

Апо́стальская нунцыяту́ра ў Белару́сі — афіцыйнае прадстаўніцтва Ватыкану ў Рэспубліцы Беларусь. Заснаваная 11 лістапада 1992 году булаю Яна Паўла II «Qvantam tandem», у дзень афіцыйнага ўсталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж Сьвятым Стальцом і Рэспублікай Беларусь.

Гісторыя рэдагаваць

Пасьля ўтварэньня нунцыятура некаторы час знаходзілася ў Ватыкане. 18 мая 1994 году рэзыдэнцыя нунцыя была перанесена ў Менск і часова разьмешчана ў гатэлі «Беларусь», вул. Старажоўская, 15. Затым нунцыятура пераехала ў памяшканьне па адрасе вул. Заслаўская, 25. Зь лютага 1997 году месцам знаходжаньня Апостальскай нунцыятуры зьяўляецца арандаванае памяшканьне па вул. Валадарскага 6. Новае месца для разьмяшчэньня дыпляматычнага прадстаўніцтва Сьвятога Стальца стаў будынак па адрасе пр. Незалежнасці, 46Д[1].

Першым нунцыем у Беларусі стаў Габрыэль Мантальва Ігера. 21 траўня 2020 году Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага арцыбіскупа-наміната Антэ Ёзіча[2].

Нунцыі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць