Апалён Лімасол

кіпрскі футбольны клюб

«Апалён» (па-грэцку: Απόλλων) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лімасолу. Заснаваны ў 1954 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Кіпру, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны ў структуру клюба ўваходзяць баскетбольная і валейбольная каманды.

Апалён Лімасол
Поўная назва Απόλλων Λεμεσού
Заснаваны 14 красавіка 1954
Горад Лімасол, Кіпр
Стадыён Цырыён
Умяшчальнасьць: 13 331
Прэзыдэнт Нікас Кірзыс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2022—2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

У канцы 1953 году талака юнакоў пастанавіла стварыць нацыянальную і спартовую асацыяцыю з мэтай прасоўваньня адукацыі і сацыяльных навычкаў сваіх маладых сяброў. 14 красавіка 1954 году генэральная асамблея сябраў на чале зь іхным лідэрам Хрыстакісам Паўлідэсам прапанавала стварыць спартовую асацыяцыю пад назвай «Апалён»[2]. Асамблея ўхваліла прапанову і, такім чынам, ад гэтае даты лічыцца існаваньне клюбу. Першая адміністрацыйная рада каманды ўлучала сакратара, скарбніка і шэраг дарадцаў. Першы сэзон у Другім дывізіёне быў няўдалым, то бок у васьмі матчах клюб усе восем матчаў трываў паразы. У наступным яшчэ ў 1950-х «Апалён» здолеў прабіцца да Першага дывізіёну.

 
Дытэльм Фэрнэр прывёў клюб да першага чэмпіёнства.

Па прасоўваньні ў эліту клюб доўгі час змагаўся толькі за месцы ў сярэдзіне табліцы. Прагрэс намеціўся ў сярэдзіне 1960-х[2]. У 1965 годзе «Апалён» дасягнуў фіналу Кубка Кіпру, аднак тытул здабыла «Амонія», перагуляўшы апалёнцаў зь лікам 5:1[3]. Праз год «Апалён» зноўку дайшоў да фінале і гэтым разам выгуляў кубак, перамогшы «Нэа Саляміну» зь лікам 4:2. У наступным годзе клюб захаваў тытул, абгуляўшы ў фінале 1967 году клюб «Алькі» зь лікам 1:0. Апасьля яшчэ 15 гадоў лімасолцы мусілі чакаць наступных тытулаў. У 1982 годзе ў клюба яшчэ быў шанец на перамогу, але ў фінальным двубою мацней за «Апалён» была «Амонія». У 1986 годзе айчынны кубак скарыўся «Апалёну», то бок у фінале быў перагуляны АПОЭЛ зь лікам 2:0.

У чэмпіянаце Кіпру ўвесь гэты час гульня ў клюба не складвалася. Усё зьмянілася з прызначэньнем нямецкага трэнэра Дытэльма Фэрнэра. Немец усталяваў дысцыпліну і культываваў працавітасьць. Ён здолеў спалучыць імпэт і здольнасьці маладых таленавітых футбалістаў з досьведам знаных футбалістаў, стварыўшы каманду, падрыхтаваную да змаганьня за першы радок. Такім чынам, у сэзоне 1990—1991 гадоў клюб упершыню здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны. У наступныя гады «Апалён» яшчэ здабыў некалькі тытулаў.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Гадсўіл Экпола 1995
3   Аб Ёрген Шэльвік 1991
4   Аб Захарыяс Адані 1999
5   Аб Мат’е Пэйбэрнь 1990
8   ПА Эліел Пэрэц 1996
11   Нап Міхаэль Крмэнчык 1993
13   Аб Бруну Сантус 1993
14   Аб Ёргас Малекідыс 1997
18   Нап Анхэлё Сагаль 1993
19   Нап Ёргас Пантыку 2003
20   ПА Даніла Шполярыч 1999
22   Аб Марыё Юрчавіч 1995
25   ПА Харалямбас Кірыяку (капітан) 1995
26   ПА Андрэй Арцян 1993
27   Аб Тэндаі Дарыква 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28   ПА Мат’ё Вальбуэна 1984
29   Нап Валянтын Кастаке 1998
30   Аб Андрэас Панаёту 1995
31   Бр Канстантынас Стыліяну 2004
41   Бр Пэтэр Леэўвэнбург 1994
43   Нап Пэдру Маркеш (ар. НЭК) 1998
73   Аб Тэодарас Хрысастому 2003
75   ПА Сатырыс Фоці 2004
76   Нап Сабас Сафаклеўс 2006
77   ПА Ісраэль Коль 1993
78   Бр Ёргас Ляізу 1992
79   ПА Олівэр Робінсан 2005
90   Нап Мушага Бакенга 1992
99   Бр Дымітрыс Дымітрыю 1999

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць