Антопаль

мястэчка ў Беларусі

Анто́паль[2] — мястэчка ў Беларусі, каля сутокаў Дняпроўска-Бужанскага і Каралеўскага каналаў. Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1348 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на захад ад Дарагічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль (лінія Берасьце — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Дарагічын.

Антопаль
лац. Antopal
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Сельсавет: Антопальскі
Насельніцтва: 1348 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225850
СААТА: 1220802906
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′14″ пн. ш. 24°47′10″ у. д. / 52.20389° пн. ш. 24.78611° у. д. / 52.20389; 24.78611Каардынаты: 52°12′14″ пн. ш. 24°47′10″ у. д. / 52.20389° пн. ш. 24.78611° у. д. / 52.20389; 24.78611
Антопаль на мапе Беларусі ±
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Антопаль — даўняе места гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму царква Ўваскрасеньня Хрыстова і мэмарыяльная калёна, помнікі архітэктуры XIX ст.

Назва рэдагаваць

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Антопаль утварыўся ад імя Антон у спалучэньні з фармантам -поль (поле)[3].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Антопаль упамінаецца ў XVI стагодзьдзі[4], калі ён уваходзіў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1731 годзе Антопаль атрымаў статус места і прывілей на 3 кірмашы штогод[5].

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Антопалі існавалі манастыр базылянаў і сынагога. У 1773 годзе ў месьце дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіюм) з ухілам на вывучэньне рыторыкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Сядзіба. Н. Орда, 1861 г.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Антопаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай губэрні. На сярэдзіну ХІХ ст. у мястэчку дзейнічалі рымска-каталіцкая капліца, касьцёл (збудаваны ў 1838 годзе) і царква. У канцы ХІХ ст. у Антопалі было 2 цэрквы, сынагога, 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабойняў[6]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Антопаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Антопаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 306 двароў. У 1931 годзе Антопаль зноў атрымаў статус места, у гэты час тут дзейнічалі касьцёл і царква, працавалі пошта і чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Мікашэвічы.

У 1939 годзе Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну (з 1959 году ў Дарагічынскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

17 верасьня 2013 году Антопальскі пасялковы савет пераўтварылі ў сельсавет[8].

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 518 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 402, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 106[9]; 1860 год — 1563 чал.[10]; 1897 год — 3867 чал.[11]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 2206 чал., у тым ліку 1792 габрэі; 1931 год — 3 тыс. чал.[12]; 1940 год — 3325 чал.; 1959 год — 2260 чал.; 1969 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 2,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 2 тыс. чал.; 2009 год — 1687 чал.[13] (перапіс); 2015 год — 1458 чал.[14]; 2016 год — 1417 чал.[15]; 2017 год — 1394 чал.[16]; 2018 год — 1348 чал.[1]

Адукацыя рэдагаваць

У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

Мэдыцына рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура рэдагаваць

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Забудова рэдагаваць

Вуліцы і пляцы рэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Горкага вуліца Катлярская вуліца[17]
Першамайская вуліца Замкавая вуліца
Пралетарская вуліца Заніўеўская вуліца
Савецкая вуліца Кобрынская вуліца (заходняя частка)
Пінская вуліца (усходняя частка)
Чырвоных танкістаў плошча Рынак пляц

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Сядзіба Бравэрнаў (XVIII ст.)

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

  • Аляксей Гурын (1924—2002) — дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, грамадзкі і царкоўны актывіст у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі; зьяўляўся адным з кіраўнікоў беларускага адпачынкавага цэнтру Белэр-Менск
  • Фаіна Стаўская (1890—1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, потым эсэрка), палітычная катаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933-1937), рэпрэсаваная

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 111.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 15.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 388.
  5. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  6. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области»(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  10. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 45.
  11. ^ ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 124.
  12. ^ Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991—2003.Т.1: Абаза Микола — Голов’янко Зиновій. — Львів, 1991—2003. Репринтне видання 1955—1984 років видавництва «Молоде життя».  (укр.)
  13. ^ [1], Белстат  (рас.)
  14. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Antopol (Antepolie), sefer yizkor [Antopol (Antepolie) yizkor book] / Ed. Benzion H. Ayalon. Tel Aviv: Antopol Societies in Israel and America, 1972. [2]

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць