Антон Станіслаў Прушынскі (1826—1895[1]) — менскі фатограф. Адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі. Аўтар вядомага фатаздымка Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Арыгінал здымку Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча захоўваецца ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі.

Антон Прушынскі
Дата нараджэньня 1826
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1895
Занятак фатограф
Бацька Антоні Прушынскі[d]
Маці Роза Станьская[d]
Дзеці Конрад Прушынскі
Здымак Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, зроблены ў фатастудыі Антона Прушынскага, 1863 год

Біяграфія рэдагаваць

9 лютага 1852 году Прушынскі выканаў ролю «Караля Лятальскага» падчас прэм’еры спэктаклю «Сялянкі» ў Менску.

У 1863 годзе аршытаваны за ўдзел у паўстаньні. Высланы ў Томск. Яго жонка Палагея з Кулакоў разам зь дзецьмі адправілася за мужам у выгнаньне[2]. Пасьля вяртаньня з высылкі зьехаў у Польшчу.

Пра Прушынскага згадваў часопіс «Фотографической иллюстрации» № 8—9 за 1863 год: «Дзьве адзіныя ў горадзе фатаграфіі, першая Прушынскага, даволі недасьведчанага фатографа, які карыстаецца падтрымкай польскага насельніцтва і ў цяперашні час арыштаваны за ўдзел у мецяжы, — другая Якава Аляксандравіча Брафмана, выдатнага фатографа, што заслугоўвае па майстэрстве сваім заняць найганаровейшае месца ў коле нашых расейскіх фатографаў»[3].

Сям’я рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць