Антон Лёсік

настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзеяч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лёсік.

Анто́н Лё́сік (1872, в. Мікалаеўшчына, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя — 1949, в. Мікалаеўшчына, БССР) — настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзеяч. Брат Язэпа Лёсіка, дзядзька Якуба Коласа.

Антон Лёсік
Імя пры нараджэньні Антон Юр’евіч Лёсік
Род дзейнасьці мовазнаўца, настаўнік
Дата нараджэньня 1872[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1950
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра мовазнаўства[2]
Месца працы

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900)[3]. Працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарад-Северску. Пазьней выкладаў беларускую мову ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме. Праз рэпрэсіі супраць брата Язэпа (1929—1931) быў звольнены з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасьцю[3]. Да нямецкай акупацыі зарабляў на жыцьцё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у «Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі» ў Менску як рэцэнзэнт кніг.

Памёр у Мікалаеўшчыне ў 1949 годзе[3].

Навуковая праца рэдагаваць

Навуковы супрацоўнік Інбелкульту (з 1923), разам з братам Язэпам Лёсікам вывучаў пытаньні беларускага правапісу, удзельнічаў у складаньні праекту рэформы правапісу. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926). У час нямецкай акупацыі апрацаваў і выдаў г.зв. 8-е выданьне правапісу Тарашкевіча (1943).[4]


Кнігапіс рэдагаваць

  • Антон Лёсік. Беларускі правапіс = Biełaruski pravapis / укладанне, прадмова, каментарыі В. Вячоркі. — Менск: ВІТпостэр, 2017. — 107 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7105-54-0
  • Антон Лёсік. Беларускі правапіс = Biełaruski pravapis / укладанне, прадмова, каментарыі В. Вячоркі. — другое выданьне. — Менск: ВІТпостэр, 2019. — 107 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7105-63-2


Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Anton Lësìk // MAK (пол.)
  2. ^ Lesìk, Anton Jur'jevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ а б в Лёсік Антон. slounik.org. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  4. ^ Антон Лёсік. Biełaruski pravapis. — Miensk: Vydaviectva Padručnikaŭ i Litaratury dla Moładzi, 1943. — 53 с.