Анто́н Анто́навіч Лабуда́ (9 красавіка 1923, в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці — 8 красавіка 2011) — беларускі навуковец, доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар. Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Антон Лабуда
Дата нараджэньня 9 красавіка 1923(1923-04-09)
Месца нараджэньня в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне
Дата сьмерці 8 красавіка 2011(2011-04-08) (87 гадоў)
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За ўзяцьцё Кёнігсбэргу»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лабуда.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Бакуны Пружанскага павету ў сялянскай сям’і Антона Ўльянавіча і Феадосіі Пракоп’еўны. Па сканчэньні чатырохгадовай вясковай школы паступіў у пружанскую польскую гімназію. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР скончыў ужо расейскамоўную гімназію.

З 1944 ў Чырвонай Арміі, выведнік. Па вайне працягнуў атрыманьне адукацыі ў пэдагагічнай вучэльні, пасьля сканчэньня якое атрымаў права паступаць у любую вну без уступных іспытаў як мэдаліст і ўдзельнік нямецка-савецкай вайны. Ён абраў фізычны факультэт БДУ (1949—1954). Падчас навучаньня вёў фізычны гурток у менскім Доме піянэраў, каб займець фінансавую самастойнасьць.

У 1959 абараніў дысэртацыю па плязмавай тэматыцы на ступень кандыдата фізыка-матэматычных навук. Ад 1960 працуе дацэнтам катэдры экспэрымэнтальнае фізыкі і фізычнае электронікі БДУ, намесьнік дэкана фізычнага факультэту па навуковай працы. З 1962 — адзін зь вядучых навукоўцаў новаадчыненага радыёфізычнага аддзяленьня факультэту.

У 1976 стаў першым дэканам адчыненага факультэту радыёфізыкі і электронікі. За пяць гадоў працы на гэтай пасадзе арганізаваў падрыхтоўку больш за 500 спэцыялістаў-радыёфізыкаў, вылучыў прафэсара факультэта на пасаду дырэктара НДІ ПФП.

У 1980 ачоліў катэдру радыётэхнікі і фізычнай электронікі[2]. У 1988 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Спэктральна-аптычная дыягностыка плазмы для мэтаў мікраэлектронікі». Ад 1992 — прафэсар катэдры фізычнае электронікі.

Памёр 8 красавіка 2011.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Исследование импульсного разряда через тонкую металлическую проволочку: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / М-во высш. образования СССР, Белорус. гос. ун-т им. В.И. Ленина, Физ. фак (1959)
  • Физическая микроэлектроника: Курс лекций / А.А.Лабуда,Н.Н.Никифоренко (2001)
  • Радиоэлектроника: Курс лекций / А.А.Лабуда, Н.Н.Никифоренко (2002)

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Заслужаныя дзеячы Выбітныя работнікі і выпускнікі БДУ. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтПраверана 8 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ Гісторыя факультэта праз асобы, факты, падзеі Гістарычныя звесткі. Факультэт радыёфізыкі і кампутарных тэхналёгіяў БДУПраверана 8 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць