Антон Бубноў

беларускі футбаліст

Антон Бубноў (нарадзіўся 23 лістапада 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Антон Бубноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 лістапада 1988(1988-11-23)[1] (35 гадоў)
Рост 189 см
Вага 87 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011 Партызан Менск 80 (6)
2012—2014 Гарадзея 50 (9)
2014—2018 Іслач 70 (9)
2019 Белшына 7 (0)
2021 Маладэчна-2018 6 (3)
Зборныя
2008—2009 Беларусь (да 21) 5 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец слонімскай ДЮСШ «Альберцін». У малым веку трапіў у склад менскага МТЗ-РІПА, дзе пачынаў з дубля і зь цягам часу стаў гульцом асновы. У 2011 годзе дапамог клюбу, які зьмяніў назву на «Партызан», вярнуць месца ў Найвышэйшай лізе, аднак «Партызан» спыніў існаваньне, і Антон у студзені 2012 году перайшоў у «Гарадзею»[2], дзе таксама замацаваўся ў асноўным складзе.

Улетку 2014 году паўабаронца страціў месца ў пачатковым складзе «Гарадзеі», і ў выніку ў жніўні далучыўся да «Іслачы»[3]. Здолеў стаць адным зь лідэраў «Іслачы», за другую палову сэзону 2014 году забіўшы 5 галоў. У красавіку 2015 году атрымаў цяжкую траўму[4], празь якую быў вымушаны прапусьціць увесь сэзон 2015 году, у якім каманда атрымала перамогу ў Першай лізе. У сэзоне 2016 году вярнуўся на поле і неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе «Іслачы», звычайна выступаючы ў якасьці апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам[5]. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўму, а з чэрвеня вярнуўся ў асноўны склад. 18 лістапада 2017 году, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Дняпра», забіў гол і прынёс «Іслачы» перамогу 1:0, якая гарантавала клюбу захаваньне месца ў Найвышэйшай лізе. Сэзон 2018 году пачынаў у стартавым складзе. З чэрвеня перастаў зьяўляцца на полі праз траўмы, зь верасня вярнуў месца ў асноўнай камандзе. У сьнежні 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[6].

У студзені 2019 году пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом каманды[7]. Пакінуў бабруйскі клюб у жніўні 2019 году[8]. У чэрвені 2021 году далучыўся да клюбу «Маладэчна-2018» ў Другой лізе, гуляў там да сканчэньня сэзону[9].

Міжнародная рэдагаваць

У 2008—2009 гадах гуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2016 Найвышэйшая ліга 24 2
2017 Найвышэйшая ліга 17 2
2018 Найвышэйшая ліга 18 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць