Блаславёны Антон Ляшчэвіч MIC (30 верасьня 1890, Абрамаўшчына, цяпер Смаргонскі раён[1] — 18 лютага 1943, Росіца, Дрысенскі раён) — рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны Рымска-Каталіцкага Касьцёлу.

Антон Ляшчэвіч
Род дзейнасьці ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны
Дата нараджэньня 30 верасьня 1890
Месца нараджэньня Абрамаўшчына
Дата сьмерці 18 лютага 1943 (52 гады)
Месца сьмерці Росіца, Дрысенскі раён
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар
Узнагароды
срэбны Крыж Заслугі

Біяграфія рэдагаваць

Сын Яна й Караліны з Садоўскіх. У 1909 паступіў у Духоўную сэмінарыю ў Пецярбургу. Высьвячаны на сьвятара 13 красавіка 1914. Быў вікарыем, настаўнікам рэлігіі й лацінскае мовы, пробашчам у Іркуцку, Чыце й Харбіне. У 1934 узнагароджаны польскім Срэбраным крыжом заслугі за дзейнасьць на карысьць бедных. Напрыканцы 1937 выехаў у Японію, а напачатку 1938 прыбыў у Рым. 13 чэрвеня 1939 уступіў у Ордэн айцоў-марыянаў. Служыў душпастырам парафіі ў Друі. Разам зь сёстрамі эўхарысткамі выехаў да Росіцы, што каля Дрысы. 18 лютага 1943 застаўся разам зь людзьмі, зачыненымі немцамі ў вясковай хаце, дзе й згарэў жыўцом.

Бэатыфікаваны папам Янам Паўлам II 13 чэрвеня 1999 разам з 107 іншымі мучанікамі часоў Другое сусьветнае вайны.

Крыніцы рэдагаваць