Антаніна Абрэмбская-Яблонская

Антанíна Абрэмбская-Яблонская (часам Абрэмбска-Яблоньска, па-польску: Antonina Obrębska-Jabłońska; 12 cтудзеня 1901, вёска Пчэльня, Падольле, Украіна - 19 лістапада 1994, Варшава, Польшча[1]) - польская мовазнаўца, паляністка, славістка, прафэсарка, заснавальніца польскай беларусістыкі.

Антаніна Абрэмская-Яблонская
Antonina Obrębska-Jabłońska
Дата нараджэньня 12 студзеня 1901
Месца нараджэньня вёска Пчэльня, Падольле, Украіна, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 19 лістапада 1994
Месца сьмерці Варшава, Польшча
Месца пахаваньня
Месца вучобы Ягелонскі ўнівэрсытэт, Кракаў
Занятак славіст, мовазнаўца, прафэсарка ўнівэрсытэту, беларусазнавец
Навуковая сфэра Мовазнаўства, паляністыка, славістыка, беларусістыка
Месца працы Варшаўскі ўнівэрсытэт
Вядомая як Заснавальніца польскай беларусістыкі
Навуковая ступень Доктарка габілітаваная
Бацька Antoni Obrębski[d]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзілася ва Ўкраіне. Школьную адукацыю пачала атрымліваць у Кіеве ў 1908 годзе.

Антаніна Абрэмбская навучалася ў Варшаўскім унівэрсытэце з 1919 году. Потым перавялася ў Ягелонскі ўнівэрсытэт, які скончыла ў 1925 годзе, атрымаўшы ступень доктаркі філязофіі на аснове дысэртацыі пад назвай «Гісторыя мужчынскага роду ў польскай мове»[2].

У 1925-1934 гадах працавала ў Ягелонскім унівэрсытэце. З 1933 да пэнсіі ў 1971 працавала ў Варшаўскім унівэрсытэце.

У 1933 годзе Антаніна Абрэмбская пабралася шлюбам з Вітальдам Яблонскім, пазьней выбітным сінолягам і прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту[3].

Брат Антаніны Абрэмскай-Яблонскай - Юзаф Абрэмбскі (1905-1967), вядомы польскі этнасацыёляг і дасьледнік Палесься[4].

У 1954 годзе стала надзвычайнай, а ў 1962 годзе звычайнай прафэсаркай Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 1956 годзе заснавала катэдру беларускай філялёгіі (з 2005 году катэдра беларусістыкі) ў Варшаўскім унівэрсытэце, якую ўзначальвала да пэнсіі ў 1971 годзе.

Памерла ў 1994 годзе ў Варшаве. Пахаваная на вайсковых могілках Павонзкі.

Дзейнасьць рэдагаваць

Акрамя навуковай працы, яна таксама займалася перакладамі. Антаніна Абрэмбская-Яблонская пераклала «Слова пра паход Ігараў» на польскую мову (1954), падрыхтавала навуковае выданьне перакладу на беларускую мову «Пана Тадэвуша», зробленага ў 20-30-я гады Браніславам Тарашкевічам (1984).

Пад навуковым кіраўніцтвам вучонай былі апрацаваныя і апублікаваныя рукапісы фальклёрных матэрыялаў М. Федароўскага «Люд беларускі» з навуковымі камэнтарамі і слоўнікам. Дасьледніцу цікавілі таксама пытаньні беларуска-польска-летувіскага памежжа, гісторыі мовы і анамастыкі.

Антаніна Абрэмбская-Яблонская стаяла ля вытокаў стварэньня ўнікальнага дыялектнага даведніка – «Слоўнік паўночна-заходніх гаворак Беларусі і ейнага памежжа».

Надзвычай важным укладам ва ўмацаваньне беларуска-польскіх моўных сувязей стала публікацыя першага «Падручнага польска-беларускага слоўніку» пад рэдакцыяй прафэсаркі Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай і акадэміка Мікалая Бірылы (1962)[5].

Бібліяграфія рэдагаваць

● "Stryj, wuj, swak" w dialektach i historji języka polskiego, Monografie polskich cech gwarowych, Polska Akademia Umiejętności, Kraków 1929.

● Polskie "dopiero" i formacje pokrewne, Polska Akademia Umiejętności. Prace Komisji Językowej, Kraków 1934.

● Język mieszany chińsko-rosyjski w Mandžurii (The Sino-Russian mixed language in Manchuria). Przegląd Orientalistyczny 21, 1957, s. 157-168.

● Podręczny słownik polsko-białoruski, red. A. Obrębska-Jabłońska, M. Biryła, Wiedza Powszechna, Warszawa 1962.

● Atlas gwar polskich Białostocczyzny, red. Stanisław Glinka, Antonina Obrębska-Jabłońska i Janusz Siatkowski, t. 1, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wrocław 1980.

● Śladami żywego języka. Wybór pism, red. E. Smułkowa, wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, Warszawa 1993.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1. А-Аршын. Мінск, 1996, с. 42.
  2. ^ Elżbieta Smułkowa: Antonina Obrębska-Jabłońska, [w:] Monumenta Universitatis Varsoviensis 1816-2016: Portrety uczonych profesorowie Uniwersytetu Warszawskiego po 1945, Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, Warszawa 2016, s. 368–382.
  3. ^ Elżbieta Smułkowa, Antonina Obrębska-Jabłońska (1901-1994) [w:] Tejże, Moje pogranicza w historii, języku i wspomnieniach, Warszawa 2016, s. 271-290.
  4. ^ Ігар Капылоў, “Брат і сястра: Юзаф і Антаніна Абрэмбскія – даследчыкі Беларусі”, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, https://web.archive.org/web/20200920003845/http://iml.basnet.by/kanfierencyi/%E2%80%9Cbrat-i-siastra-iuzaf-i-antanina-abrembskija-%E2%80%93-dasliedcyki-bielarusi%E2%80%9D
  5. ^ Elżbieta Smułkowa: Antonina Obrębska-Jabłońska (1901-1994), „Studia z Filologii Polskiej i Słowiańskiej”, t. 33, 1996, s. 21–26.