Антанас Баранаўскас

Антанас Барана́ўскас, Анто́ні Барано́ўскі (па-летувіску: Antanas Baranauskas; па-польску: Antoni Baranowski, нар. 17 студзеня 1835, Анікшты — 26 лістапада 1902) — польскі і летувіскі паэт, рымакаталіцкі біскуп.

Антанас Баранаўскас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 студзеня 1835(1835-01-17)[1]
Памёр 26 лістапада 1902(1902-11-26)[1] (67 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці матэматык, мовазнаўца, паэт, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Мова летувіская мова[2]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Варніскай каталіцкай сэмінарыі[3]. Зьяўляецца першым летувіскім дыялектолягам і стваральнікам тэрмінаў летувіскай граматыкі. Найбольш вядомы твор — паэма «Анікшчайскі бор» (Anykščių šilelis, 1860) — лічыцца клясыкай летувіскай літаратуры. Гэта паэма перакладалася на шмат моваў. Яна была напісана на матыў «Пана Тадэвуша». Другі паэтычны тэкст Баранаўскаса «Падарожжа ў Санкт-Пецярбург» таксама быў, відавочна адказам Міцкевічу, а менавіта на ягонае «Адступленьне»[4].

Пісаў таксама па-польску.

Крыніцы рэдагаваць