Анескае возера (Анега, карэл. Oniegu, фін. Ääninen, Äänisjärvi) — возера на паўночным захадзе Эўрапейскай часткі Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчанае на тэрыторыі Карэліі, Ленінградзкай і Валагодзкай абласьцей. Другое па велічыні возера ў Эўропе пасьля Ладаскага. Адносіцца да басэйну Балтыйскага мора Атлянтычнага акіяна.

Плошча возера бяз выспаў складае ад 9,7 тыс. км²; аб’ём воднай масы — 285 км³; даўжыня з поўдня на поўнач — 245 км, найбольшая шырыня — 91,6 км. Сярэдняя глыбіня — 30 м, а максымальная — 127 м.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Анескае возерасховішча мультымэдыйных матэрыялаў