Андрэй Станіслаў Сапега

дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі (16411644) і віленскі1644).

Андрэй Станіслаў Сапега
Андрэй Станіслаў Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Андрэй Станіслаў Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1592
Памёр 25 сакавіка 1646
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Ян Пётар Сапега[1]
Соф’я з Вэйгераў[d][1]
Дзеці Леў Казімер Сапега[d][2] і Ізабела Кацярына з Сапегаў[d][2]
Дзейнасьць вайсковец

Трымаў Усьвяцкае (16121623) і Ваўкавыскае1645) староствы.

Біяграфія рэдагаваць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Пятра і Соф’і Вэйгэр. Меў братоў Яна Юзэфа і Паўла Яна.

Браў удзел у Хоцінскай бітве, (1621). Цягам 16221628 удзельнічаў у ваенных дзеяньнях са Швэцыяй. У 1633 далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў ягонай выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.

Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запозьнена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбуналу[3].

Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622), зь якой меў сына Лявона Казімера і дачку Ізабэлу Кацярыну. Пахавалі А. С. Сапегу ў касьцёле бэрнардынаў у Горадні[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
  4. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 55.

Літаратура рэдагаваць