Андрэ́й Уладзі́меравіч Парубій (па-ўкраінску: Андрій Володимирович Парубій) — украінскі палітык, старшыня моладзевай арганізацыі «Спадчына», дэпутат Львоўскай абласной рады ад 1990 па 2007 году. Адзін з заснавальнікаў Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». У 2007 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны па сьпісе Нашай Украіны — Народнай Самаабароны. Актыўны ўдзельнік Аранжавай рэвалюцыі, камэндант «Украінскага дому» ў Кіеве. Афіцыйны прадстаўнік Віктара Юшчанкі ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Ўкраіны на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2010 году[1][2].

Андрэй Парубій
Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны
Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны
13-ы старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны
14 красавіка 2016 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Гройсман
Папярэднік: Уладзімер Гройсман
12-ы першы намесьнік старшыні Вярхоўнае Рады Ўкраіны
4 сьнежня 2014 — 14 красавіка 2016
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
10–ы Пісар Рады народнай бясьпекі й абароны Ўкраіны
27 лютага 2014 — 10 жніўня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Турчынаў (в. а.)
Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
Папярэднік: Андрэй Пятровіч Клюеў
Наступнік: Аляксандар Валянтынавіч Турчынаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 студзеня 1971 (53 гады)
Чырванаград,
Львоўская вобласьць,
Украінская ССР,
СССР
Партыя: Сацыял-нацыянальная партыя Украіны (1991—2004)
Наша Украіна (2004–2012)
Фронт Зьменаў (2012)
Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына» (2012–2014)
Народны фронт (2014)
Дзеці: Яраны
Бацька: Уладзімер Парубій
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся 31 студзеня 1971 году ў горадзе Чырванаград Львоўскай вобласці.

Навука рэдагаваць

У 1994 скончыў гістарычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Івана Франка, атрымаўшы дыплём спэцыяліста па спэцыяльнасьці «гісторык, выкладчык гісторыі».

У 2001 скончыў асьпірантуру «Дзяржаўнага ўнівэрсытэту „Львоўская палітэхніка“» па спэцыяльнасьці «паліталёгія і сацыялёгія».

Дарослае жыцьцё рэдагаваць

У 1987 — лябарант Карпацкай архітэктурна-археалягічнай экспэдыцыі Інстытуту грамадзкіх навук АН УССР.

У 1987—1988 — лябарант Верхнеднястроўскае славяна-расейскае археалягічнае экспэдыцыі Інстытуту грамадзкіх навук АН УССР.

У 1988—1989 — лябарант Карпацкай архітэктурна-археалягічнай экспэдыцыі Інстытуту грамадзкіх навук АН УССР.

У 1991 — старшы лябарант Карпацкай архітэктурна-археалягічнай экспэдыцыі Інстытуту грамадзкіх навук АН УССР.

У 1988 узначаліў нацыяналістычную маладзёжную арганізацыю — Грамада «Спадчына». Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху, арганізоўваў першыя ва Ўкраіне пікеты. У 1989 ён быў арыштаваны за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.

З 1990 — пасол Львоўскай абласной рады, пісар пастаяннай пасольскай камісіі па пытаньнях моладзі і спорту.

У 1991 разам з Алегам Цягнібокам быў адным з заснавальнікаў Сацыял-нацыянальнай партыі Ўкраіны (СНПУ), пераназванай у 2004 ва Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода».

У 1994—1998 — пасол Львоўскае мескае рады, старшыня пасольскай суполкі.

З 1996 — кіраўнік Таварыства садзейнічаньня Польнай і Плаўнай часткам войска Ўкраіны «Патрыёт Украіны».

З 1999 — рэдактар навукова-палітычнага часопіса «Арыентыры».

У канцы 1999 узначаліў моладзевае крыло Сацыял-нацыянальнай партыі Ўкраіны (СНПУ) «Патрыёт Украіны».

З 2002 — пасол, намесьнік старшыні Львоўскае абласное рады.

Актыўны ўдзельнік прыходу да ўлады В. Юшчанкі. Падчас падзеяў лістапада-сьнежня 2004 году быў камэндантам Украінскага дома ў Кіеве. Узнагароджаны памятным знакам «выбітных удзельнікаў аранжавай рэвалюцыі». Раднік палітычнай рады партыі «Наша Украіна».

З 2005 г. — старшыня партыі Народны саюз «Украінцы», рэарганізаванай у Грамадзкае аб’яднаньне «Ўкраінскі дом».

З красавіка 2006 па сьнежань 2007 — пасол Львоўскае абласное рады ад блёка «Наша Украіна».

У лютым 2010 году Парубій зьвярнуўся ў Эўрапейскі парлямант перагледзець сваю нэгатыўную рэакцыю на рашэньне колішняга прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі аб прысваеньні Сьцяпану Бандэру, правадыру Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, званьне Героя Ўкраіны[3].

З 2007 па 2012 — народны пасол Украіны VI скліканьня ад блёка «Наша Украіна — Народная самаабарона». Старшыня падкамітэту па пытаньнях кантролю за ажыцьцяўленьнем замежных адносінаў Камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах. Сябра пасольскай суполкі Вячаслава Кірыленка «За Украіну!».

3 лютага 2012 напісаў заяву аб выхадзе з партыі «Наша Украіна». 6 чэрвеня ўступіў у партыю «Фронт пераменаў».


З 2012 па 2014 — народны пасол Украіны VII скліканьня ад Усеўкраінскага Аб’яднаньня «Бацькаўшчына». Старшыня падкамітэту па пытаньнях заканадаўчага забесьпячэньня інтэграцыі Ўкраіны ў міжнароднае навуковае і адукацыйную прастору Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаньнях навукі і адукацыі.

Эўрамайдан рэдагаваць

 
Андрэй Парубій на сцэне Эўрамайдану. Кіеў, 8 сьнежня 2013 году.

Зь лістапада 2013 па люты 2014 каардынаваў штодзённае функцыянаваньне эўрамайдана быў фактычна камэндантам і кіраўніком яго намётавага мястэчка і кіраўніком атрадаў самаабароны Майдана.

Пасьля падпісаньня Прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і лідэрамі апазыцыі 21 лютага 2014 Пагадненьня аб урэгуляваньні палітычнага крызісу ва Ўкраіне, у ноч з 21 лютага на 22 лютага атрадамі самаабароны, пад кіраўніцтвам Парубія, быў узяты пад кантроль ўрадавы квартал у Кіеве — будынка Вярхоўнай Рады, адміністрацыі прэзыдэнта, Кабінэта міністраў і МУС [4][5].

Колішні кіраўнік СБУ генэрал-маёр Аляксандар Якіменка ў інтэрвію расейскаму тэлебачаньню 12 сакавіка 2014 заявіў, што снайперы, якія забівалі маніфэстантаў і вартавых парадку падчас падзей у Кіеве ў лютым 2014, якія знаходзіліся ў будынку філярмоніі, які знаходзіўся пад кантролем Парубія [6].

Парубі добраахвотна склаў пасольскія паўнамоцтвы 17 сакавіка 2014 у сувязі прызначэньнем на пасаду пісара РНБА.

Пісар РНБА рэдагаваць

27 лютага 2014, пасьля перамогі эўрамайдану і адхіленьня Віктара Януковіча ад улады, указам выканаўцы абавязкаў Прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава Андрэй Парубій прызначаны Пісарам РНБА[7]. На час яго знаходжаньня на пасадзе прыйшліся страта Крыма і ванй з Расеяй на ўсходзе Ўкраіны. Як пісар рады народнай бясьпекі і абароны, Парубій курыраваў антытэрарыстычную апэрацыю супраць сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны [8].

19 сакавіка Парубій даручыў МУС ўзмацніць ахову ядзерных аб’ектаў[9], 24 сакавіка — «правесьці праверку на прадмет таго, наколькі дзейнасьць расейскіх тэлеканалаў адпавядае украінскаму заканадаўству, ёсьць там факты распальваньня міжнацыянальнай варожасьці, заклікі да вайны, сэпаратызму і г. д.»[10].

7 жніўня 2014 абвясьціў, што падаў адстаўку з пасады, дадаўшы, што «ў час вайны камэнтаваць адстаўку лічу непрымальным»[11]. У той жа дзень заяву аб адстаўцы падпісаў Прэзыдэнт Пятро Парашэнка. 18 жніўня выведзены са складу РНБА[12]. Пазьней Парубій патлумачыў сваю адстаўку існаваньнем рознагалосьсяў з кіраўніком дзяржавы. У прыватнасьці, як сьцьвярджае Ўладзімер Сімакоў, ён крытыкаваў мірны плян Пятра Парашэнкі, лічачы яго беспэрспэктыўным.

Служба пасьля адстаўкі рэдагаваць

26 жніўня 2014 пакінуў палітраду партыі «Бацькаўшчына».

10 верасьня 2014 на зьезьдзе партыі «Народны фронт» разам з камандзірамі добраахвотніцкай батальёнаў быў уключаны ў Ваеннаю раду — спэцыяльнага органа, які будзе распрацоўваць прапановы па абараназдольнасьці Ўкраіны.

На пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 2014 абраны народным паслом Украіны па партыйным сьпісе (№ 4 у сьпісе) ад Народнага фронту[13].

4 сьнежня 2014 галасамі 313 народных паслоў абраны Першым намесьнікам Старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Як і старшыня Вярхоўнай Рады, В. Гройсман, А. Парубій падтрымаў Пастанову аб адмысловым парадку самакіраваньня на Данбасе, а таксама і праект зьмяненьняў у Канстытуцыю адносна «дэцэнтралізацыі ўлады», які прадугледжвае гэты асаблівы парадак [14][15].

14 красавіка 2016 А. Парубій быў абраны Старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Ўладзімера Гройсмана, які ўзначаліў Кабінэт Міністраў Украіны.

Узнагароды рэдагаваць

  • Ордэн князя Яраслава Мудрага V ст. (23 чэрвеня 2009) — за важкі асабісты ўклад у разьвіцьцё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасьці, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафэсіяналізм у абароне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна[16]
  • Ордэн «За заслугі» III ст. (6 сьнежня 2006) — за важкі асабісты ўклад у разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня, шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафэсіяналізм[17]
  • Ганаровая грамата Прэзыдэнта Ўкраіны

Уласныя працы рэдагаваць

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Жанаты, мае дачку Ірыну.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Андрій ПАРУБІЙ — уповноважений кандидата у Президенти В. ЮЩЕНКА у ЦВК(недаступная спасылка) (укр.)
  2. ^ ЦВК зареєструвала Віктора Ющенка кандидатом у президенти України(недаступная спасылка) (укр.) // Укрінфарм
  3. ^ Пасол Парубі просіць Эўрапарлямант зьмяніць свае рашэньне пра Бандэру
  4. ^ Самаабарона Майдану ўзяла пад кантроль урадовы квартал — А.Парубі
  5. ^ Парубі: Майдан сягоньня поўнасьцю кантралюе Кіеў
  6. ^ Снайпэры на Майдане Незалежнасьці стралялі з будынкуі філярмоніі, — колішні кіраўнік СБУ Якіменка
  7. ^ Указ Президента України № 165/2014 Пра прызначэньне А.Парубія Пісарам РНБА Украіны
  8. ^ Parubiy says anti-terrorist operation will continue as separatists in Luhansk, Donetsk reject Putin’s call to postpone referendum
  9. ^ Парубій даручыў МУС узмацніць ахову ядзерных аб’ектаў
  10. ^ Парубій даручыў СБУ разабрацца з расейскімі каналамі(недаступная спасылка)
  11. ^ Парубі пацьвердзіў, што пайшоў у адстаўку
  12. ^ Пасада пісара РНБО пуставала вельмі доўга, да 15 сьнежня 2014 року, амаль паўгода
  13. ^ Позачергові вибори народних депутатів україни 26 жовтня 2014 року. Протокол Центральної виборчої комісії про результати виборів народних депутатів україни у загальнодержавному багатомандатному виборчому окрузі. «10» листопада 2014 року
  14. ^ Поіменне голосування про проект Постанови про визначення окремих районів, міст, селищ і сіл Донецької та Луганської областей, в яких запроваджується особливий порядок місцевого самоврядування (№ 2374) — за основу та в цілому
  15. ^ Поіменне голосування про проект Постанови про попереднє схвалення законопроекту про внесення змін до Конституції України щодо децентралізації влади (№ 2217а/П1) — в цілому
  16. ^ Указ Президента України № 475/2009 від 23 червня 2009 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Конституції України»
  17. ^ Указ Президента України № 1040/2006 від 6 грудня 2006 року «Про відзначення державними нагородами України»
  18. ^ Война России против Украины и мира // Данкор онлайн. Суми