Андрэ́й Неміро́віч гербу Ястрабец[2] (1462—1541) — гетман польны літоўскі ад 1535, ваявода кіеўскі ад 1514.

Андрэй Неміровіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1462
Памёр не раней за 15 сакавіка 1540 і не пазьней за 16 жніўня 1540[1]
Род Неміровічы[d]
Бацькі Якуб Андрэевіч Неміровіч[d]

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1508—1509 гадах быў прыдворным. У 1509 г. узгадваецца ў дакумэнтах як мазырскі намесьнік і займаў гэтую пасаду прынамсі да 1511 году. У 1511 г. ён зьмяніў Цімафея Капусту на пасадзе намесьніка ў Чаркасах (прабыў прынамсі да 1512 г.), з 1514 г. прызначаны Юрыем Радзівілам на кіеўскага ваяводу. Як кіеўскі ваявода, ён засяродзіў сваю дзейнасьць на адносінах з Крымскім ханствам і абароне Кіеўскага ваяводзтва ад татараў. У 1522 г. займаў пасаду намесьніка Сьвіслацкага, заставаўся ім прынамсі да 1529 году[3].

Разам з гетманам вялікім літоўскім Канстантынам Астроскім і старостам чаркаскім Яўстахам Дашкевічам 27 студзеня 1527 году здабыў вялікую перамогу над татарамі ў бітве пад Альшаніцай, дзе палегла каля 24 тысячаў татараў і было вызвалена 80 тысячаў ясыру.

Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1534—1537 г. ён камандаваў 20 000 войскам, спрабуючы вызваліць Ноўгарад-Северскі.

Пад яго камандаваньнем войска спрабавала захапіць крэпасьць. Аднак з-за памылкі войскі трапілі пад агонь уласнай артылерыі. Контратака абаронцаў крэпасьці прывяла да зьнішчэньня большасьці літоўскіх сілаў. Сам Неміровіч сышоў з паразай.

Вясной 1535 г. быў прызначаны літоўскім польным гетманам.

У 1537 годзе ў замку ў Кіеве Андрэй Неміровіч прыняў Станіслава Станіслававіча Давойну, пазьнейшага ваяводу Полацкага, якога ён зрабіў сваім спадчыньнікам. Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1558—1570 пасьля захопу крэпасьці ў Полацку ў 1563 годзе Станіслаў Давойна трапіў разам з сваяком Андрэя Неміровіча — Міколаем Няміровічам-Шчытом на шмат гадоў у палон да Івана Жахлівага.

Сям’я рэдагаваць

Сын Якуба Неміровіча і Сьвятаславы (удава Андрэя Даўгерда, сына віленскага ваяводы Яна Даўгерда). Унук Андрэя (Андрушкі) Неміровіча, праўнук Яна Няміры з Уселюбу.

Андрэй Неміровіч быў двойчы жанаты:

У літаратуры Андрэю Неміровічу часам прыпісваюць герб Гоздава замест Ястрабца, блытаюць літоўскі род Неміровічаў (а таксама яго галіну: Неміровічаў-Шчытаў) з гербам Ястрабец з родам Неміраў гербу Гоздава з Падляшша. Таксама няправільна адзначана, што ён быў сынам Якуба Янавіча Неміровіча, берасьцейскага старосты, замест Якуба Андрэевіча Неміровіча[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisyKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 66. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
  2. ^ Mały herbarz A. Kromera i przyjaciół: Herby hetmanów Rzeczypospolitiej
  3. ^ T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 213—218
  4. ^ T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 214
  5. ^ T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 181 i 215