Андрэ́й Анаталё́нак Мяце́льскі (нарадзіўся 16 верасьня 1960, Котбус, цяпер зямля Брандэнбург, Нямеччына) — беларускі археоляг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1992).

Андрэй Мяцельскі
Дата нараджэньня 16 верасьня 1960(1960-09-16) (63 гады)
Месца нараджэньня Котбус (Ніжняя Лужыца), Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка
Месца вучобы Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы (1984)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Інстытут гісторыі НАН Беларусі (З 1990-га)
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (2019)
Навуковы кіраўнік Міхась Ткачоў

Скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт (1984). З 1990 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, старшы навуковы супрацоўнік. Дасьледуе ўсходнюю Беларусь фэадальнага пэрыяду, займаецца пытаньнямі гістарычнае геаграфіі. Праводзіў археалягічныя раскопкі Крычава, Амсьціслава й іншых гарадоў. Дасьледуе Нясьвіскі замак.

Працы рэдагаваць

  • Хоцімск: да пытання аб часе ўзнікнення // Весці НАН Беларусі. Сер. гум. навук. 1999. № 4;
  • Старадаўні Крычаў: Гістарычна-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст. Мн., 2003;
  • Фарміраванне і тэрытарыяльнае развіццё Мсціслаўскага княства сярэдзіны ХІІ-пачатку XVI стст. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Мн., 2001. №3;
  • Мястэчкі Крычаўскага староства // Castrum, urbis et bellum. Баранавічы, 2002;
  • Аб лякалізацыі Нясьвіжа ХІ—пачатку ХVI стагодзьдзя // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. №1.

Літаратура рэдагаваць